Кобрынскія — княжацкі род герба «Пагоня», галіна Гедзімінавічаў. Паходзілі ад вялікага князя Альгерда, які ў дагаворы 1366 года названы ўладаром Кобрына. Магчыма, непасрэдна ад Альгерда горад з землямі перайшоў да яго сына Фёдара (згадваецца ў дакументах 1387—1394 гадоў, валодаў у асноўным землямі на Чырвонай Русі), які меў сыноў Гурку, Сангушку (родапачынальніка князёў Сангушкаў) і Рамана — родапачынальніка князёў Кобрынскіх.

Вядомыя асобы

Сямён Раманавіч Кобрынскі (? — 1460) — князь ратненскі (1416—1433) і кобрынскі (1431—1455). За падтрымку Свідрыгайлы страціў Ратна ў 1433 годзе. Быў жанаты з князёўнай Юльянай, дачкой Сямёна «Лютага» Іванавіча Гальшанскага. Іван Сямёнавіч Кобрынскі (? — каля 1491) — князь кобрынскі (пасля 1455 — пасля 1491). Жонка — Фядора Іванаўна Рагатынская (? — 1516) Марыя Сямёнаўна (? — 1512) — жонка Івана Васілевіча Краснага-Друцкага (? — 1516). Ганна Сямёнаўна (? — 1516) — княгіня кобрынская (1490—1512). У 1481 годзе на яе вяселлі з князем Фёдарам Бельскім збіраліся забіць вялікага князя Казімір Ягелончык. Жаніх быў вымушаны пакінуць маладую жонку і ўцёк у Маскоўскую дзяржаву. Пасля няўдалых спроб атрымаць дазвол на выезд за мужам пасля 1495 года яе выдалі замуж за Вацлава Касцевіча. Пасля смерці братоў, якія не мелі нашчадкаў, Кобрынскае княства перайшло да яе мужа, а пасля яго смерці — да каралевы Боны Сфорцы. Раман Сямёнавіч Кобрынскі (? — 1465) — князь кобрынскі. Згадваецца ў дакуменце 1465 года.

Літаратура

Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 162—168. Войтович, Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. 649 с. ISBN 966-02-1683-1

Катэгорыя:Княжацкія роды (Гедзімінавічы)