&Team (, ; стылізавана як &TEAM) — шматнацыянальны мужчынскі гурт, створаны HYBE Labels Japan. Гурт складаецца з дзевяці ўдзельнікаў: K, Фумы, Нікаласа, EJ, Юмы, Чо, Харуа, Такі і Макі. Гурт быў сфармаваны падчас шоу на выжыванне &Audition – The Howling. 21 лістапада 2022 года гурт выпусціў пераддэбютнае музыкальнае відэа да песні «Under the Skin» з іх дэбютнага міні-альбома First Howling: ME, які выйшаў 7 снежня 2022.

Назва Назва гурта «&TEAM» значыць «9 розных удзельнікаў, звязаных знакам &, якія злучаюць людзей з людзьмі, людзей з светам, злучаюцца з фанатамі і злучаюць фанатаў з фанатамі. Мы (&TEAM) станем супольнасцю лёсаў і станем лепшымі. З гэтай нагоды мы збіраем індывідуальную энергію і працягваем дасягаць новыя вышыні па-за нашымі ўласнымі межамі».

Гісторыя

2021–2022: пераддэбютная дзейнасць У 2021 годзе HYBE (тымчасова Big Hit Entertainment) праводзіла кастынг сярод моладзі, каб вылучыць трэйні, якія б у будучыні дэбютавалі ў новым праекце кампаніі ў Японіі. Было абвешчана, што былыя ўдзельнікі шоу на выжыванне I-LAND (K, Нікалас, EJ, Кёнмін і Такі) будуць часткай праекта, а пры дапамозе новага шоу на выжыванне ў гурце з'явяцца дадатковыя ўдзельнікі перад яго дэбютам дзесьці ў 2021 годзе (пазней адкладзена да 2022 года). Аднак 31 мая 2021 года лэйбл аб'явіў аб тым, што Кёнмін пакідае гурт пасля абмеркавання і ўсведамлення таго, што ў артыста і кампаніі розныя напрамкі ў пошуку стыля музыкі.

4 лістапада 2021 года HYBE Japan абвясціла, што ў 2022 годзе кампанія правядзе шоу-праслухоўванне &AUDITION - The Howling -, якое будзе транслявацца па тэлебачанні ў Японіі і ва ўсім свеце на YouTube. Гаворка таксама шла і аб тым, што ўдзел у шоу прымуць K, Нікалас, EJ і Такі. У той жа дзень быў створаны афіцыйны акаўнт чатырох удзельнікаў у Twitter (пад назвай «&AUDITION Boys»). 9 сакавіка 2022 года было пацверджана, што шоу выйдзе ў эфір у ліпені 2022 года на тэлеканалах Nippon TV, Hulu і на канале HYBE Labels у YouTube.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

First Howling: Now (2023) Yukiakari (2025)

Міні-альбомы

First Howling: Me (2022) First Howling: We (2023) Back to Life (2025) We on Fire (2026) Mark on Me (2026)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Выканаўцы Hybe Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Japan Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2022 годзе Катэгорыя:Бой-бэнды Катэгорыя:Поп-гурты Японіі