Свабода панарамы () — магчымасць вырабляць здымкі і свабодна распаўсюджваць выявы абароненых аўтарскімі правамі аб’ектаў (будынкаў, скульптур і г. д.), якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах.

У заканадаўстве розных краін правы на фатаграфаванне аб’ектаў адрозніваюцца. У прыватнасці, гэтыя правілы вельмі строгія ў Францыі (аж да таго, што па некаторых палажэннях нельга свабодна змяшчаць фатаграфію Эйфелевую вежу, якая ўваходзіць у грамадскі здабытак і аўтарскія правы на якую скончыліся, калі фатаграфія зроблена ў цёмны час сутак, — з-за аўтарскіх правоў на ілюмінацыю) і менш строгія ў Германіі і значнай колькасці іншых краін, у якіх лічыцца, што фатаграфіі аб’ектаў і людзей на вуліцы ці ў публічных месцах не забароненыя для публікацыі.

У некаторых краінах (Вялікабрытанія, Германія, Кітайская Народная Рэспубліка) свабода панарамы замацаваная законам. У іншых (некаторыя дзяржавы былога СССР, Францыя, Румынія) — значна абмежаваная заканадаўствам. У трэціх (Злучаныя Штаты Амерыкі, Паўднёвая Карэя, Расія) — распаўсюджваецца толькі на некаторыя катэгорыі аб’ектаў — напрыклад, толькі на будынкі. Існуюць і дзяржавы (напрыклад, Італія), якія цалкам забараняюць здымку панарам. Закон многіх краін дазваляе неабмежаванае выкарыстанне ахоўваемых аўтарскімі правамі малюнкаў будынкаў і помнікаў толькі ў некамерцыйных мэтах.

Гл. таксама Аўтарскае права Грамадскі набытак

Спасылкі Параўнанне законаў розных краін на Вікісховішчы з пункту гледжання свабоды панарамы.

Свобода панорамы — Свобода, которой у нас нет (пра Эстонію) // dv.ee, 5 чэрвеня 2018

Катэгорыя:Аўтарскае права