Уладзімір Анатольевіч Кешыш’я́н (, Орск, Арэнбургская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1970—2002; факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1993 года — прафесар, у 1999—2002 гадах — дэкан факультэта).
Памёр 21 жніўня 2002 года, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: метады праектавання ланцугоў і ўстройстваў на пераключаемых кандэнсатарах; аўтаматызаваны аналіз электрычных і электронных схем; электрычнае фільтраванне і апрацоўка сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі. 30 аўтарскіх пасведчанняў.
Бібліяграфія Методы построения эффективных частотно-селективных устройств на переключаемых конденсаторах для обработки сигналов в радиотехнических системах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.21 / Кешишьян Владимир Анатольевич. — Минск, 1993.
Літаратура
Кешишьян Владимир Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29. Кешишьян Владимир Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 285—286.
Катэгорыя:Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Катэгорыя:Электратэхнікі СССР Катэгорыя:Электратэхнікі Беларусі