Альберт Сцяпанавіч Елізараў (, Архангельск, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне прыборабудавання. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1977).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут авіяцыйнага прыборабудавання (1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (аспірантура).

Працаваў у арганізацыі п/я № 56, г. Рыбінск (з 1960); Каўнаскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральнай тэхнікі (з 1963, начальнік аддзела па распрацоўцы ЗВЧ вымяральных прыбораў); Рыжскім інстытуце інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1967—1972, выкладчык, дацэнт кафедры тэхнічнай эксплуатацыі авіяцыйнага радыёэлектроннага абсталявання); Беларускім рэспубліканскім цэнтры метралогіі і стандартызацыі (1972—1974, кіраўнік сектара, начальнік НДЛ метралагічнага забеспячэння народнай гаспадаркі); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1975—2001, кафедра метралогіі і стандартызацыі, у 1975—1996 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: электрарадыёвымярэнні; радыёвымяральныя ўстройствы. Больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія Электрорадиоизмерения : учебник для студентов вузов, обучающихся по специальности «Радиотехника» / А. С. Елизаров. ― Минск, 1986.

Літаратура Елизаров Альберт Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 494. Елізараў Альберт Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 385. Елизаров Альберт Степанович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 267—269.