Мікалай Трафімавіч Бяспалаў (, в. Церабаў, Капаткевіцкі раён, Мазырская акруга — ) — беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1963).
Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1928 года ў в. Церабаў (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці).
Скончыў у 1961 годзе Гомельскае музычнае вучылішча. З 1948 года — кіраўнік самадзейных харавых калектываў, у тым ліку з 1970 года — Гомельскага народнага хору Палаца культуры вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў высокага выканальніцкага майстэрства. З 1964 года — старшы метадыст Гомельскай абласнога Дома народнай творчасці, у 1967—1970 гадах — хормайстар Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».
Аўтар шматлікіх песень, сярод якіх найболей вядомы «Сабраліся хлебаробы», «З сябрам», «Вецер веяў», «Край мый родныя» і апрацовак беларускіх народных песень, у тым ліку «Вой, ды прадай, бабуля, бычка», «Галубачка», «А я ў печы не паліла», «Цьмяны вечар», «Адзін месяц узыходзіць, а другі заходзіць», «Бочачка» і інш.
Памёр 9 мая 1979 года.
Літаратура
Новікава, К. Жыццё прысвечана песням / К. Новікава // Гомельская праўда. — 1978. — 1 снежня. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 179.
Катэгорыя:Хормайстары СССР Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі