Старманія (Starmania) — мюзікл у жанры рок-опера на французскай мове, 1979 года. Словы: Люк Пламандон. Музыка: Мішэль Бержэ. У першай пастаноўцы брала ўдзел Франс Галь. Упершыню пастаўлены 10 красавіка 1979, тады ж выйшлі пласцінкі з поўным запісам аўдыё (1979), а папярэдне выйшаў зборнік галоўных песень (1978). Потым былі спектаклі ў Квебеку і Францыі ў розных варыянтах гэтай версіі.
Старманія 88 — другая, абноўленая версія з аранжыроўкай у стылі нью-вэіў (1988). Для яе таксама быў выпушчаны спачатку зборнік з асноўнымі песнямі, потым поўны аўдыёзапіс. Толькі для гэтай версіі запісалі разам аўдыё і відэа, выпусціўшы на DVD-дыску (1989).
Вакальныя партыі: Мары-Жанна / Marie-Jeanne — робат-дзяўчына, прыслугоўвае ў кавярні, апавядальнік твора Джоні Ракфор / Johnny Rockfort — важак разбойніцкай банды «Чорныя зоркі», пратаганіст Крысталь / Cristal — дзяўчына, вядучая праграмы «Старманія» Садзія / Sadia — багатая дзяўчына з разбойнікаў Зігі / Ziggy — прадавец у музычным магазіне Зэро Жанве / Zéro Janvier — палітык, буйны капіталіст, імкнецца ўстанавіць дыктатуру Стэла Спотлайт / Stella Spotlight — пастарэлая акцёрка Ражэ-Ражэ / Roger-Roger — тэлевізійны робат (у першай версіі: прапаведнік) удзельнікі хора
Катэгорыя:Мюзікл Катэгорыя:Рок-оперы Катэгорыя:Музыка Францыі Катэгорыя:Музыка Канады Катэгорыя:Музычныя творы 1979 года Катэгорыя:Антыўтопіі