Каравай — вялікі круглы пышны хлеб з упрыгожваннямі з цеста. Звычайна яго пякуць на вяселле ці іншыя ўрачыстасці і святы, выконвае святочна-рытуальныя функцыі.
Вясельны каравай сімвалізуе багацце, дабрабыт будачай сям’і, атаясамліваецца з маладымі, іх доляй і шчасцем. Традыцыі і абрады У беларусаў выпяканне вясельнага каравая ўяўляла сабой асобны ўрачысты абрад, які суправаджаўся адмысловымі песнямі і рытуальнымі дзеяннямі. Паводле этнаграфічных запісаў Зінаіды Радчанкі, зробленых у Гомельскім павеце ў 1880-х гадах, каравай традыцыйна пяклі ўвечары напярэдадні вянчання. Гэты працэс быў святочным і збіраў шмат гасцей, якія выконвалі «каравайныя» песні. Напрыклад, падчас пасадкі цеста ў печ жанчыны спявалі:
Разам з тым, этнограф адзначала, што пад канец XIX стагоддзя гэты звычай сярод простых сялян паступова пачаў знікаць. Выпяканне ўласнага каравая патрабавала вялікіх выдаткаў на пачастунак для шматлікіх гасцей, таму бяднейшыя сем'і часцей проста куплялі ў горадзе гатовы хлеб, падобны да каравая, і нікога на абрад выпякання не клікалі (хоць моладзь усё адно збіралася каля хаты і гуляла ўсю ноч).
Кульмінацыяй вяселля лічылася дзяльба каравая, якая адбывалася пад канец урачыстасці (звычайна ўвечары). Каравай ламалі або рэзалі на кавалкі і раздавалі ўсім прысутным: спачатку самым блізкім сваякам і хросным бацькам, потым суседзям, а затым і астатнім гасцям. Па кавалачку абавязкова давалі бацькам жаніха і нявесты. Падчас раздачы госці павінны былі адорваць маладых: яны клалі грошы на спецыяльную талерку або невялікае блюда. Гэтае дзеянне таксама суправаджалася рытуальнымі спевамі і жартамі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вяселле Катэгорыя:Хлебабулачныя вырабы Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі Катэгорыя:Абрадавая выпечка