Георгій Валяр’янавіч Дэрвіз (18.02(02.03).1897 — 27.07.1980) — расійскі і беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1950), прафесар (1929)Дервиз Георгий Валерианович (18.02(02.03).1897-27.07.1980) .

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і геолага , прадстаўніка , які быў рэпрэсаваны савецкай уладай. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, 1921; загадчык бія-хімічнай лабараторыі Інстытута прафесійных захворванняў у Маскве, 1921—1929; прысвоена вучонае званне прафесара, 1929.

Загадчык кафедры біялагічнай хіміі Беларускага медыцынскага інстытута, 1930—1932.

Загадчык кафедры біялагічнай хіміі Маскоўскага абласнога навукова-даследчага клінічнага інстытута, 1932—1938. Загадчык біяхімічнай лабараторыі Цэнтральнага інстытута гематалогіі і пералівання крыві, 1938—1960; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1950; навуковы кансультант лабараторыі, 1960—1966.

Памёр і пахаваны ў Маскве.

Сям’я

З жонкай Аленай Канстанцінаўнай Сакаловай мелі двух дзяцей (17.12.1928 — 24.5.1992) — батанік, спецыяліст у марфалогіі і анатоміі вышэйшых раслін. Доктар біялагічных навук, прафесар (6.3.1930 — 24.9.2019) — расійскі мастак-манументаліст

Крыніцы

Літаратура Дервиз Г. В.: (К 70-летию со дня рождения) /Шабор. дело. — 1967. -Кеб,- С. 382. Дервиз Г. В.: (К 80-летию со дня рождения) // Набор. дело. — 1977. -№ 2. — С. 124; Проблемы гематологии и переливания крови. — 1977. -№ 5.— С. 60. Дервиз Г. В.: [Некролог] //Набор, дело. — 1980. — № 10. — С. 638—639; Клинт, медицина. — 1980. — N° 11. — С. 120; Пробл. гематологии и переливания крови. — 1980. — № 11.-С. 61. Пантюк И. В. Об организации и первой научной работе кафедры биохимии медицинского факультета Белорусского государственного университета (к 70-летию кафедры биохимии МГМИ //Міжнародныя сувязі медыкаў Беларусі — Мн., 1994. -С. 73.

Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Расіі