Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя Факультэт створаны ў 1980 годзе на базе машынабудаўнічага факультэта. Першым дэканам з 1980 па 1981 гады быў прызначаны дацэнт Віктар Рыгоравіч Караткевіч, з сакавіка 1981 года па сакавік 2010 года — дацэнт Уладзімір Паўлавіч Русаў. З сакавіка 2010 года па цяперашні час дэканам факультэта з’яўляецца Ігар Барысавіч Адарчанка.

Навучанне вядзецца ў навучальных аўдыторыях, лабараторыях і на прадпрыемствах, дзе створана 5 філіялаў кафедраў: ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу „Беларуская металургічная кампанія“», заводы ВА «Гомсельмаш», ААТ «Навукова-тэхнічны цэнтр камбайнабудавання», ААТ «Гомельаблаграсэрвіс», ААТ «ГЛЗ „Цэнтраліт“».

На факультэце працуюць вучэбна-даследчая лабараторыя мадэлявання тэхналагічных працэсаў, сучасны камп’ютарны клас, вучэбна-даследчы і вытворчы ўчастак, абсталяваны перадавым абсталяваннем.

З 2010 года на факультэце вядзецца навучанне замежных студэнтаў.

Спецыяльнасці На факультэце навучаецца больш за 500 студэнтаў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях: Машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам Тэхнічная эксплуатацыя ліцейнага абсталявання Праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі для раслінаводства Арганізацыя і кіраванне ліцейнай вытворчасцю Электраметалургія чорных і каляровых металаў Апрацоўка металаў ціскам

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Металургія і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў Сельскагаспадарчыя машыны Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні

Дэканы Віктар Рыгоравіч Караткевіч (1980—1981) Уладзімір Паўлавіч Русаў (1981—2010) Ігар Барысавіч Адарчанка (з 2010)

Спасылкі Механіка-тэхналагічны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога на сайце ГДТУ Механіка-тэхналагічны факультэт

Катэгорыя:1980 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе

Катэгорыя:Праспект Кастрычніка (Гомель) ГДТУ імя П. В. Сухога