Гуманітарна-эканамічны факультэт (ГЭФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя Падрыхтоўка адмыслоўцаў эканамічнага профілю вядзецца ва ўніверсітэце з 1982 года. Першы выпуск студэнтаў па спецыяльнасці «Арганізацыя і нармаванне працы» дзённай формы навучання адбыўся ў 1987 годзе. Гуманітарна-эканамічны факультэт створаны загадам рэктара № 48 ад 25 ліпеня 1997 года. Першым дэканам факультэта быў І. П. Трацэўскі.

Спецыяльнасці Маркетынг Эканоміка і кіраванне Інжынерная эканоміка

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Эканоміка Маркетынг і галіновая эканоміка Сацыяльна-гуманітарных і праўных дысцыплін

Дэканы І. П. Трацэўскі (1997—1999) Раіса Іванаўна Грамыка (1999—2017) Наталля Вячаславаўна Сычова (c 2017)

Спасылкі Гуманітарна-эканамічны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога на сайце ГДТУ Гуманітарна-эканамічны факультэт

Катэгорыя:1997 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе

Катэгорыя:Праспект Кастрычніка (Гомель) ГДТУ імя П. В. Сухога