Канстанцін Паўлавіч Рабаў (24.04(07.05).1910 — ?) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне гісталогіі і цыталогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1960)Рябов, Константин Павлович (доктор медицинских наук; род. 1910) .
Біяграфія
Нарадзіўся ў Данецку ў сям’і рабочага. Скончыў школу 2-й ступені, 1927, агранамічны факультэт Сельскагаспадарчага інстытута ў Новачаркаску Растоўскай вобласці, 1931. Выкладчык біялогіі ў школе калгаснай моладзі ў Манычы Растоўскай вобласці, 1932—1933; выкладчык біялогіі гідрамеліярацыйнага тэхнікума ў Новачаркаску, 1933—1935. Асістэнт кафедры біялогіі Вышэйшай сельскагаспадарчай школы пры Наркамземе РСФСР у Новачаркаску, 1935—1937; аспірант кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі Зоаветэрынарнага інстытута ў Новачаркаску, 1937—1939Рябов Константин Павлович (24.04(07.05).1910—) .
Асістэнт кафедры гісталогіі Самаркандскага медыцынскага інстытута, 1939—1941; прысуджана вучоная ступень кандыдата біялагічных навук, 1940; асістэнт кафедры гісталогіі медыцынскага інстытута ў Душанбэ, 1941—1943; асістэнт кафедры гісталогіі Іванаўскага медыцынскага інстытута, 1943—1947, адначасова студэнт Іванаўскага медыцынскага інстытута, 1943—1946; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1945. Дацэнт кафедры гісталогіі Вінніцкага медыцынскага інстытута, 1947—1950; загадчык курса, кафедрай гісталогіі Ужгарадскага ўніверсітэта, 1950—1961; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1960; зацверджаны ў вучоным званні прафесара, 1960.
Загадчык кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі Івана-Франкоўскага медыцынскага інстытута, 1961—1963; кіраўнік ЦНДЛ Мінскага медыцынскага інстытута, 1963—1970.
Выконваў абавязкі загадчыка кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1970—1971; прафесар кафедры біялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1971—1972; прафесар кафедры анатоміі і фізіялогіі Мінскага педагагічнага інстытута, 1972—1985.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999.
Катэгорыя:Гістолагі СССР Катэгорыя:Гістолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Вінніцкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта імя М. І. Пірагова