«Тупік» () — псіхалагічны трылер 1966 года рэжысёра Рамана Паланскага, трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і . Галоўныя ролі выканалі , Дональд Плезенс, Франсуаза Дарлеак і .

Сюжэт Карціна апавядае пра закаханую пару, якая збегла на востраў. Маладыя людзі хацелі адасобіцца, але замест гэтага сутыкнуліся з двума збеглымі злачынцамі. Парачка адпетых крымінальнікаў, Рычард па мянушцы «Дзікі» і Олбі, рухаецца ў невядомым напрамку па бясконцай шашы. Вакол пустынны пейзаж, а ззаду распасцёрлася мора. Аўтамабіль даўно зламаўся, і адзін з хлопцаў штурхае яго, пакуль іншы знаходзіцца за рулём, бо цяжка паранены. Сілы на зыходзе, а гэты пракляты прыліў, здаецца, ніколі не скончыцца. Рычард пакідае паміраючага Олбі, каб знайсці тэлефон. Праз некаторы час ён знаходзіць прыбярэжны замак на стромай скале, а непадалёк напаўаголеную парачку на пяску. Рычард прыкідваецца падарожнікам і знаёміцца з насельнікамі замка, Джорджам і яго жонкай Тэрэзай. Цяпер яны ўчатырох вымушаны заставацца на востраве, адрэзаныя ад цывілізацыі ў надзеі перажыць прыліў.

Акцёрскі склад

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1966 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1966 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1966 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1966 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Жэрара Брака Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»