«Нігма» — расійская інтэлектуальная метапошукавая сістэмажурнал UPgrade 22/2013, стар. 43-48. Праект ствараўся пры падтрымцы факультэта вылічальнай матэматыкі і кібернетыкі і факультэта псіхалогіі МДУ імя М. В. Ламаносава, а таксама Стэнфардскага ўніверсітэта. Назва «Nigma» (адзін з родаў павукоў сямейства Dictynida) была абрана па асацыяцыі з Сусветным павуціннем.
Гісторыя Заснавальнікамі праекта з’яўляюцца Віктар Лаўрэнка і Уладзімір Чарнышоў, якія пазнаёміліся на кафедры АСВК факультэта вылічальнай матэматыкі і кібернетыкі МДУ імя М. В. Ламаносава ў 2004 годзе.
У 2005 годзе на сэрвісе з’явілася функцыя кластарызацыі.
У 2007 годзе Уладзімір Чарнышоў адправіўся ў Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе пад кіраўніцтвам Эктара Гарсія-Маліны распрацоўваў алгарытмы для «Нігмы».
У 2008 годзе было праіндэксавана больш за 3500 RSS-стужак СМІ і блогаў, якія карыстаюцца папулярнасцю. Пасля апрацоўкі даных з гэтых крыніц на пошукавы запыт пачалі таксама выдавацца тры самыя свежыя навіны па тэме.
У 2008 годзе быў дададзены матэматычны інструментарый, з дапамогай якога Нігма магла рашаць задачы з выкарыстаннем розных велічынь і канстант, рашаць ураўненні і сістэмы ўраўненняў, спрашчаць выразы. У 2009 годзе сістэма была дапоўненая вылічэннем інтэгралаў і вытворных, а таксама рашэннем задач з вызначэннем вобласці дапушчальных значэнняў. У 2010 годзе ў сістэму была дададзеная магчымасць аналізу функцый і пабудовы графікаў, у тым ліку графікаў няяўна зададзеных функцый на плоскасці і ў прасторы.
У 2010 годзе ў пошукавай выдачы быў павышаны прыярытэт сеткавых рэсурсаў у даменнай зоне .рф. Таксама ў 2010 годзе пасля правядзення маркетынгавага даследавання пошукавая сістэма змяніла назву з «Nigma.ru» на «Нигма.РФ» і зарэгістравала адпаведнае даменнае імя.
У 2011 годзе Нігма стварыла пошукавы віджэт для прылад, якія працуюць на аперацыйнай сістэме Android.
У 2013 годзе з дапамогай новай сістэмы «Нігма-вызначэння» быў дададзены пошук змесціва паняццяў, фізічных тэрмінаў.
19 верасня 2017 года сэрвіс стаў недаступны для карыстальнікаў. 23 верасня 2017 года газета «Коммерсант» паведаміла, што Віктар Лаўрэнка не плануе закрываць праект: заснавальнік праекта заявіў, што ён (праект) пакуль прыбытковы, так што пра закрыццё гаворкі няма''.
З верасня 2017 года стары дамен пошукавіка не працуе.
Для тых, хто настальгуе па сэрвісе, адным з яго фанатаў быў адноўлены вонкавы выгляд Нігмы на адмысловым сайце. Пошук працуе на рухавіках Яндэкса і Google з магчымасцю дадавання вэб-сайтаў карыстальнікаў праз адмысловую форму.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Адроджаны праект Вікторыя Кастоева — Падарожжа інтэлектуалаў Інтэлектуальнае індэксаванне і ранжыраванне ў пошукавай сістэме Nigma Інавацыйны патэнцыял Расіі на прыкладзе кампаніі «Вітал Дэвелапмент Карпарэйшн» і «Нігма» Прымяненне Нігмы для даследавання функцый матэматыкі ў 10-11 класах сярэдняй школы Approaches for web-search user interfaces Сакрэты пошуку ў Інтэрнэце і незвычайныя пошукавікі Некаторыя аспекты навучання тэхналогіі пошуку інфармацыі ў сетцы Internet
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2005 годзе Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:ІТ-кампаніі Расіі Катэгорыя:Пошукавыя сістэмы