Лявонцій Якаўлевіч Гара́нін (, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобласць, Расія — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981).
Біяграфія Нарадзіўся года ў с. Цеплякоўка. Скончыў у 1957 годзе філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1971 годзе па рэкамендацыі Н. Перкіна ўладкаваўся ў Інстытут літаратуры АН Беларусі. Аднак даволі хутка савецкія органы паведамілі дырэктару інстытута, што новы навуковы супрацоўнік быў калісьці членам партыі, але за актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 года быў выключаны з партыі і адсядзеў 5 гадоў. Пра гэта Гаранін, вядома, у аўтабіяграфіі змаўчаў. Дырэктар інстытута Васіль Барысенка разам з сакратаром партарганізацыі вырашылі рабіць выгляд, быццам нічога не здарыласяВяртанне нацыяналіста : дакументальныя творы / Аляксандар Лукашук. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 767 с. : іл., факсім. ; 25 см. — Частка тэксту на рускай мове. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік асобаў: с. 751—762. — 200 экз. — ISBN 978-985-7021-29-1 .
У друку выступаў з 1974 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны на могілках «Калодзішчы» пад Мінскам.
Творчасць Публікаваўся з 1974 г. Даследаваў тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стст. Аўтар кніг «Философские искания в белорусской литературе» (Минск, 1984), «На скрижалях истории» (Минск, 1985), «Мемуарный жанр советской литературы» (Минск, 1986), «Поиск духовного единства» (Минск, 1990).
Навуковая дзейнасць Даследаваў тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.
Творы Философские искания в белорусской литературе. Мн., 1984; На скрижалях истории. Мн., 1985; Мемуарный жанр советской литературы: Ист.-теорет. очерк. Мн., 1986; Поиск духовного единства. Мн., 1990.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці