А́бідас (, ) — старажытнагрэчаскі горад, папярэднік Канстанцінопаля яr гандлёвага моста паміж Еўропай і Азіяй. Размяшчаўся ў Мізіі, на азіяцкім беразе Гелеспонта, дзе яго берагі збліжаюцца да 2 кіламетраў, насупраць горада Сест. Паводле падання, Леандр жыў у Абідасе і плаваў праз Гелеспонт да ГероАвідзій. Гераіды. XIX, 1.
Згадкі пра Абідас сустракаецца ў «Іліядзе»Гамер. Іліяда. II, 836. Грэчаскае паселішча на месцы фракійскага было заснавана мілетцаміСтрабон. Геаграфія. XIII. I.12 з ведама лідыйскага цара Гіга прыблізна за 670 гадоў да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў Абідас праславіўся будаўніцтвам , які навёў ад Абідаса да Сеста цар Ксеркс для пераправы сваёй незлічонай армііГерадот. Гісторыя. VII, 33. Тым часам вядомы тыран Дафніс, які кіраваў як стаўленік персаў.
У 411—394 гадах да н.э. абідасцы былі ў саюзе са Спартай супраць Афін, прычым у 411 годзе да н.э. пры Абідасе афіняне разбілі спартанцаў, затым горад перайшоў у рукі Ахеменідаў. Каля 360 года да н.э. вядомы тыран Іфіяд. У 334 годзе да н.э. Аляксандр Македонскі пераправіўся з Сеста ў Абідас, папярэдне кінуўшы ў бок горада сваю дзіду — як знак будучага заваявання Азіі. У 200 годзе да н.э. абідасцы праславілі сябе геройскім супраціўленнем Філіпу V Македонскаму.
Апошнія звесткі пра горад сустракаюцца ў візантыйскія часы, калі тут збіралі мыта з суднаў, якія праплывалі па Гелеспонце. 13 красавіка 989 года ў бітве каля Абідаса візантыйскі імператар Васілій II разбіў мяцежныя войскі Варды Фокі Малодшага. У гэтай бітве на баку Васілія II браў удзел шасцітысячны корпус русаў, пасланы на дапамогу імператару кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам. У 1024 годзе каля Абідаса з грэкамі ваяваў князь русаў Хрысахір.
Менавіта тут з Еўропы ў Азію перапраўляліся крыжакі.
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія калоніі Катэгорыя:Гарады Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Фракія Катэгорыя:Старажытныя гарады Малой Азіі