Тамаш Міхал Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка (1810 — пасля 25 жніўня 1872) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Ануфрыя Наркевіча-Ёдкі, павятовага маршалка ігуменскага, і Петранэлі з Забелаў. Ахрышчаны 4 красавіка 1810 года ў Грозаўскім касцёле.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт, кандыдат абодвух правоў. Службоўца Міністэрства ўнутраных спраў (1832), надворны радца (на 1851).
Маршалак павятовы ігуменскі ў 1863—1868 гадах. Ганаровы апякун губернскай гімназіі ў г. Мінску.
Жыў у маёнтку Пукава (1851—1866).
Памёр пасля 25 жніўня 1872 года.
Сям’я У шлюбе з Тэафілай з Пілецкіх.
Літаратура
Тамаш Ануфрыевіч