Мікалай Аляксандравіч Сінкевіч ( — ?) — інжынер і архітэктар, які працаваў у Брэсце.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і брэсцкага мешчаніна Аляксандра Еранімавіча Сінкевіча, які служыў на пошце паштальёнам. Дом Сінкевічаў знаходзіўся на вул. Набярэжнай, на самай ускраіне горада Брэст-Літоўска. Старэйшы брат Аляксандр у пачатку ХХ стагоддзя стварыў у горадзе Камерцыйнае вучылішча, а малодшы, Еранім, у міжваенны час працаваў у .

Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Згежы ў 1904 годзе, у 1913 годзе — Маскоўскае імператарскае тэхнічнае вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-тэхнолага. Увосень таго ж года быў прызваны на ваенную службу ў якасці радавога Паветраплавальна­га батальёна ў Брэсцкай крэпасці. У пачатку Першай сусветнай вайны па загадзе Галоўнакамандуючага Паўднёва-Заходняга фронту быў узведзены адразу з радавога ў прапаршчыкі.

Пасля вайны і рэвалюцыі, у 1919 М. А. Сінкевіч з сям’ёй вярнуўся ў Брэст, цяпер ужо польскі. У 1921 годзе па запрашэнні Брэсцкай Гарадской управы заняў пасаду гарадскога інжынера. Пражываў па вуліцы Міцкевіча, 6.

З кнігі ўспамінаў Георгія Аляксандравіча Нікіціна «Мера жыцця»:

Аўтар праектаў дамоў у стылі мадэрнізму Юзафа Рапапорта (пл. Свабоды, 3), Генрыка Расінскага\Уладзіміра Нікановіча (вул. Чкалава, 15), Давіда Готліба (вул. Будзённага, 25)Синкевич Николай Александрович // Брест моей памяти — 30-60-е годы ХХ века, Бруха (вул. Будзённага, 28).

У гады нямецкай акупацыі выконваў абавязкі галоўнага архітэктара Брэста, уратаваў яўрэйскую дзяўчынку. У 1944 годзе выехаў у Польшчу.

Спасылкі Синкевич Николай Александрович // Брест моей памяти — 30-60-е годы ХХ века

Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага тэхнічнага вучылішча