Тоня Максін Хардынг (; нар. , Портленд, Арэгон) — амерыканская фігурыстка-адзіночніца.

У 1991 годзе яна выйграла чэмпіянат ЗША і заняла другое месца на чэмпіянаце свету. Тоня стала другой жанчынай у гісторыі (пасля Мідоры Іта) і першай амерыканкай, якая выканала трайны аксель на спаборніцтвах.

Кар’ера фігурысткі раптам завяршылася пасля таго, як яе былы муж Джэф Гілоўлі, уступіўшы ў змову з Шоўнам Экартам і Шэйнам Стэнтам, напаў на Нэнсі Кэрыган (саперніцу Хардынг) на трэніроўцы падчас чэмпіянату ЗША 1994 года. Саўдзел Хардынг у нападзе на канкурэнтку стаў адным з самых скандальных эпізодаў у свеце спорту, а таксама лёг у аснову мастацкага фільма «Тоня супраць усіх» (2017).

Катэгорыя:Фігурысткі ЗША Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Баксёры ЗША Катэгорыя:Жанчыны-баксёры Катэгорыя:Баксёры паўлёгкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры другой паўлёгкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры першай паўсярэдняй вагавай катэгорыі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту