Сцяг Гродзенскай вобласці — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279.

Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам герба і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння.

Апісанне Сцяг Гродзенскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з прапорцыямі бакоў 1:2. У цэнтры асабовага боку палотнішча размешчана выява герба вобласці без дубовых галінак і стужкі.

Гл. таксама Герб Гродзенскай вобласці

Спасылкі http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf

Катэгорыя:Сцягі абласцей Беларусі Катэгорыя:Гродзенская вобласць