Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў (IBT) () — амерыканскі і канадскі прафсаюз, які аб’ядноўвае кіроўцаў як дзяржаўных, так і прыватных кампаній. Уваходзіць у нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры Change to Win і Канадскі рабочы кангрэс. Таксама з’яўляецца членам такіх міжнародных прафсаюзных арганізацый як Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых і Глабальны саюз IndustriALL.
Гісторыя Прафсаюз быў створаны ў 1903 годзе як структурнае падраздзяленне Амерыканскай федэрацыі працы. У 1957 годзе IBT было выключана з АФП-КВП.
Дзейнасць прафсаюза цесна звязана ў імем Джымі Хофы — прэзідэнта прафсаюза з 1957 па 1971 гады. Падчас прэзідэнцтва Хофы брацтва ўзмацніла сувязі з арганізаванай злачыннасцю. Мафія аказвала дапамогу прафсаюзу ў прэсінгу непажаданага бізнэсу, узамен сродкі прафсаюзнага пенсійнага фонду выкарыстоўваліся злачынцамі для развіцця нелегальнага ігральнага бізнэсу. Расследаваннем нелегальнай дзейнасці Міжнароднага брацтва кіроўцаў грузавікоў займаўся генеральны пракурор ЗША Роберт Кенэдзі.
У 1985 годзе прафсаюз зноў далучыўся да АФП-КВП, аднак зноў выйшаў з яго ў 2005 годзе.
Станам на 2018 год Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў з’яўляецца адным з найбуйнейшых прафсаюзаў ЗША, які ўключае ў сябе каля 1,4 мільёна чальцоў.
Катэгорыя:Прафсаюзы ЗША Катэгорыя:Прафсаюзы Канады