Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі (; — ) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка.
З 1784 года кадэт 1-га Кадэцкага корпуса, з 1797 года служыў у , паручнік (1800). Выйшаў у адстаўку 15 ліпеня 1801 года.
У 1812—1816 гадах сябра Пінскай павятовай для ваенных павіннасцей прысутнасці. У 1817—1822 гадах маршалак шляхты Пінскага павета.
У выніку падзелу атрымаў маёнткі Лунін, фальваркі Вулька, Пераграцце, Лоўча, Хмяльнік, Дубнавічы, Парахонск (з в. Селішча), Багданаўка, в. Дубаўка Пінскага павета і 18170 злотых. Валодаў маёнткам Лунін з 1408 муж. падданымі.
Памёр года.
Узнагароды Кавалер ордэна Св. Ганны 3-й ступені (1799) за адвагу ў італьянскім паходзе войскаў расійскіх.
Сям’я У шлюбе з 13 ліпеня 1799 года з Крысцінай Юзафаўнай Шчыт (пам. пасля 29.08.1846), дачкой мазырскага павятовага маршалка Юзафа Шчыт-Неміровіча і Тэрэзы з Сяляваў. Дзеці: Вікторыя (1826—1841), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852); Аліна (1826—1901), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852); Эдвін Цэзар (1828—1901), пінскі павятовы маршалак. У першым шлюбе з Ядвігай з Радзівілаў (1839—1863), у другім — з Францішкай Кашоўскай (1844—1915) Ванда (нар. каля 1830), у шлюбе з Ота Любічанкоўскім; Альбярціна, у шлюбе з Канстанцінам Юзафам Друцкім-Любецкім (1813—1841); Эвеліна, у шлюбе з Тамашам Калікстам Пушкіным; Эльфрыда (1830?—1927), у шлюбе з Густавам Гартынгам (1819—1879); Браніслаў Аляксандр.
Літаратура
Геранім Францавіч