Іван Георгіевіч Ціхаміраў (, Кіеў, Украіна — ) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1928).

Працаваў на Ташкенцкай чыгунцы, Самара-Златаустаўскай чыгунцы, у Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарту (1934—1936, 1945—1955), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1955, кафедра кіравання эксплуатацыйнай работай, прафесар, у 1955—1968 — загадчык кафедры эксплуатацыі чыгунак).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя руху на чыгуначным транспарце; павышэнне эксплуатацыйнай надзейнасці транспартных вузлоў і сартыровачных станцый.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1963), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія Теория взаимодействия в технологии сортировочных станций : автореферат диссертации … доктора технических наук / Тихомиров И. Г. — [Москва, 1953].

Літаратура

Ціхаміраў Іван Георгіевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 117. Тихомиров Иван Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 226. Тихомиров Иван Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 391. Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Вести БелГУТа. — 2018. — 23 февраля (№ 4). — С. 2. Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Железнодорожник Белоруссии. — 2018. — 3 марта (№ 18). — С. 14.