Георгій Пятровіч Та́рыкаў (нар. , Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне прыкладной механікі і трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (2008). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001, член-карэспандэнт з 1999).

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», 1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (аспірантура, 1973), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (дактарантура, 1994).

Працаваў на Прыволжскай чыгунцы (1966—1969, станцыя «Саратаў-2», начальнік дынамаметрычнага вагона), Аранскім тэхнічным універсітэце (Алжыр; 1977—1980), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1989—2014, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Дэталі машын», з 1998 года — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1973—1976, 1980—1989 і з 2014, механічны факультэт, кафедра «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны», прафесар, у 1982—1987 гадах — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка»).

Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; электрычнае мадэляванне прасторавых кантактных задач.

Узнагароды Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983), нагрудны знак «Изобретатель СССР» (1984), граматы Генеральнага консульства СССР у Алжыры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.

Бібліяграфія Решение пространственных контактных задач для пар трения методом электромоделирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 ; 01.02.04 / Тариков Георгий Петрович. — Гомель, 1994.

Крыніцы

Літаратура

Специалист по контактным задачам / Э. Старовойтов // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2004. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 133—135.

Спасылкі Тариков Георгий Петрович // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі