Леанід Мікалаевіч Ражкоў (нар. , Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне лесазнаўства, лесаводства і лясной экалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003).
Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1949 года ў Магілёве.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, 1971).
Працаваў у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект» (1962—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1967, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар, у 1992—2007 — загадчык кафедры).
У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Лесаводча-экалагічныя асновы ўстойлівага функцыянавання лясоў Беларусі ва ўмовах рэкрэацыйнага выкарыстання».
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і вядзенне гаспадаркі ў рэкрэацыйных лясах; экалагічна арыентаванае лесаводства; лясная экалогія; лясная сертыфікацыя; лесавугляродны баланс і клімат.
Узнагароды Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995), медаль «За працоўныя заслугі» (2001), ордэн Пашаны (2010), Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2014) і інш.
Бібліяграфія Лесоводственно-экологические основы устойчивого функционирования лесов Беларуси в условиях рекреационного использования : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.03 : защищена 27.09.2001 : утверждена 27.03.2002 / Рожков Леонид Николаевич. — Гомель, 2001. Лесазнаўства і лесаводства : практыкум / Л. Н. Ражкоў, К. В. Лабоха. — Мінск, 2009. Основы теории и практики рекреационного лесоводства / Л. Н. Рожков. — Минск, 2001. Экологически ориентированное лесоводство / Л. Н. Рожков. — Минск, 2005. Forest carbon resources of Belarus : monograph / [L. Rozhkov et al.]. — Minsk, 2018.
Літаратура
Рожков Леонид Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 486.
Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Лесаводы СССР