Мікалай Якаўлевіч Кісялёў (, сяло Багародскае, Уфімская губерня — , Масква) — савецкі палітрук, партызан атрада «Мсціўца» («Дзядзькі Васі») у Беларусі, які выратаваў жыццё 218 яўрэям з Даўгінаўскага гета, вывеўшы іх за лінію фронту ў жніўні — кастрычніку 1942 года. Праведнік народаў свету (2005).

Біяграфія Нарадзіўся 6 (19) снежня 1913 года ў вёсцы Багародскае Уфімскай губерні ў сялянскай сям’і.

У 1941 годзе скончыў Інстытут знешняга гандлю ў Маскве і пайшоў добраахвотнікам на фронт. На пасадзе палітрука ваяваў у складзе 29-й стралковай дывізіі 32-й арміі, якая апынулася ў акружэнні пад Вязьмай. Трапіў у палон, збег, выйшаў да падпольшчыкаў у вёсцы Ілья. У пачатку 1942 года ўступіў у атрад «Мсціўца» пад камандаваннем Васіля Варанянскага (Дзядзька Вася), які дзейнічаў у Вілейскім раёне Вілейскай вобласці.

Летам 1942 года атрымаў заданне забяспечыць пераход праз лінію фронту менш за 300 ацалелых з 3000 яўрэйскіх жыхароў вёскі Даўгінава. Пасля больш чым 1500-кіламетровага паходу вывеў праз лінію фронту 218 чалавек, большая частка з якіх былі старыя, жанчыны і дзеці.

Ваяваў да 1944 года. Пасля вайны ў 1946 годзе ажаніўся з Ганнай, сувязной, якая разам з ім суправаджала групу яўрэяў.

Жыў і працаваў у Маскве, у Міністэрстве знешняга гандлю, выхоўваў дачку Таццяну і сына Мікалая.

Памёр 27 кастрычніка 1974 года. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1948), медаль «За працоўную доблесць» (1966), праведнік народаў свету (2005).

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны