Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў (нар. , Верхняя Салда, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларускі цеплафізік. Доктар тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар.

Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка», 1972), Інстытут праблем энергетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі», 1980; дактарантура, 1993).

Працуе ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны НАН Беларусі (з 1977, загадчык лабараторыі мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце), адначасова ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2000, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: аднаўляльныя крыніцы энергіі; камп’ютарнае мадэляванне працэсаў пераносу для энергетычных аб’ектаў і экалагічных сістэм; бяспека энергетычных установак.

Узнагароды Ганаровыя граматы НАН Беларусі (2010, 2012).

Бібліяграфія Математическое моделирование переноса неоднородных сред с подвижной межфазовой границей в тепломассообменных элементах энергоустройств : диссертация … доктора технических наук : 01.04.14 : защищена 22.11.1993 : утверждена 16.04.1994 / Трифонов Александр Георгиевич. — Минск, 1993.

Літаратура

Трифонов Александр Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 266.

Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі