Юрый Іванавіч Холькін (, Архангельск, Расія — , Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны. Доктар тэхнічных навук (1973), прафесар.

Біяграфія Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1956).

Працаваў у Сібірскім тэхналагічным інстытуце (г. Краснаярск; 1956—1959, старшы выкладчык), Інстытуце лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АН СССР (1959—1964, загадчык лабараторыі), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1964—1974, загадчык кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны), Санкт-Пецярбургскай лесатэхнічнай акадэміі (з 1974, прафесар кафедры тэхналогіі лесахімічных прадуктаў, хіміі драўніны і біятэхналогіі, у 1977—1998 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хімія драўніны; гідроліз расліннай сыравіны; тэхналогія гідролізных вытворчасцей; газахраматаграфічныя метады аналізу прадуктаў і паўпрадуктаў гідролізных вытворчасцей; мадыфікацыя драўніны фуранавымі смоламі; інжынерная экалогія; тэхналогія ксіліту.

Бібліяграфія Изучение окислительных и полимеризационных превращений фурфурола и его производных и разработка технологии модификации древесины полимерами фуранового типа : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.21.03 / Холькин Юрий Иванович. — Ленинград, 1973. Изучение автоокисления фурфурола и разработка методов его стабилизации и очистки : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Холькин Ю. И. — Ленинград, 1963.

Літаратура Кафедра химической переработки древесины // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 156—164. — В содержании о Холькине Ю. И.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расіі