Краснагвардзейскае (, ) — сяло ў Рэспубліцы Адыгея Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснагвардзейскага муніцыпальнага раёна і Краснагвардзейскага сельскага паселішча.

Сяло размешчана на ўсходнім беразе Краснадарскага вадасховішча ракі Кубані, за 70 км на поўнач ад Майкопа. Найбліжэйшыя чыгуначныя станцыі размешчаны ва Усць-Лабінску (8 км на поўнач) і Беларэчанску (45 км на поўдзень).

Сяло Нікалаеўскае было заснавана ў 1884 годзе сялянамі-перасяленцамі з Курскай, Палтаўскай і іншых губерняў Расіі.

У 1930-х гадах было злучана з сялом Салаўёўскім.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 11 лістапада 1961 года сяло Нікалаеўскае аб’яднана з сялом Іваноўскім і перайменавана ў сяло Краснагвардзейскае.

Катэгорыя:Населеныя пункты Адыгеі