Пліта Сен-Белек — каменны артэфакт з заходняй Брэтані, які лічаць картай уладарства ранняга бронзавага веку.
Знойдзена Полем дзю Шатэлье ў дагістарычным могільніку ў Фіністэры як частка пахавання ранняга бронзавага веку. Шатэлье захоўваў пліту ў сваім доме, у , перш чым яна трапіла ў калекцыю Нацыянальнага археалагічнага музея. Артэфакт быў забыты да 2014 года, калі зноў адкрыты ў склепе замка. Даследаванне французскіх і брытанскіх універсітэтаў і інстытутаў у 2017—2021 гадах вызначыла пліту як карту часткі даліны ракі Адэт у раннім бронзавым веку. Пліта — самая ранняя карта, знойдзеная ў Еўропе, і, імаверна, самая ранняя карта наогул.
Адкрыццё ў 1900 годзе
Пліта знойдзена ў 1900 годзе Полем дзю Шатэлье ў дагістарычным могільніку ў Фіністэры, на захадзе Брэтані. Утварала сцяну цыстычнага пахавання. Памеры цысту у даўжыню, у шырыню і у вышыню, арыентаваны па восі ўсход-захад. Унутры быў разбіты керамічны гаршчок, з тых часоў страчаны і пахаваны пад пластом каменнага друзу. Вынятая частка пліты мела памеры у даўжыню, у шырыню, таўшчыні і важыла каля . Зроблена з шэра-блакітнага сланцу, які, як думаюць, паходзіць са скалістых агаленняў дакембрыйскага перыяду паблізу Дуарнене. Пліта была разбіта перад пахаваннем, не хапае верхняй часткі. Цэлая пліта магла быць каля даўжынёй.
Шатэлье захоўваў пліту ў сваім доме, у Шато-дэ-Кернуз. Крыніцы разыходзяцца ці была пліта перададзена Нацыянальнаму археалагічнаму музею пасля смерці Шатэлье, або набыта прыватным музеем неўзабаве пасля адкрыцця, а затым у 1924 годзе Нацыянальным археалагічным музеем. У кожным разе пліта заставалася ў Шато і да 1990-х гадоў захоўвалася ў нішы рова Шато, перш чым перанесена ў склеп.
Паўторнае адкрыццё ў 2014 годзе Пліта зноў адшукана ў склепе Шато-дэ-Кернуз у 2014 годзе. Даследчыкі, якія прачыталі арыгінальныя справаздачы Шатэлье, незалежна адзін ад другога прыйшлі да высновы, што мудрагелістая разьба на пліце — ранняя карта. Нацыянальны інстытут прэвентыўных археалагічных даследаванняў Францыі, Борнмуцкі ўніверсітэт, Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі і Заходне-Брэтанскі ўніверсітэт правялі сумеснае даследаванне пліты ў 2017—2021 гадах, яго вынікі апублікаваны артыкулам у красавіку 2021 года ў Bulletin de la Société préhistorique française, выданні Французскага прэгістарычнага таварыства.
Разьба на пліце захавалася добра, што сведчыць пра яе вельмі непрацяглым знаходжанні пад адкрытым небам; даследніцкая група правяла 3D-здымкі і фотаграмметрыю для іх запісу. Выявы, якія ўяўляюць з сябе геаметрычныя фігуры — ліній, кругі і квадраты, былі інтэрпрэтаваны як сімвалы карты, якія пазначаюць паселішчы, курганы і палі. Было адзначана, што сімвалы на пліце адпавядаюць ландшафту даліны Адэт ў Фіністэры, а лініі ўжыты для адлюстравання прытокаў ракі. Паверхня пліты выразаная так, што адлюстроўвала рэльеф зямной паверхні. Як карта пліта адлюстроўвала ўчастак зямлі памерам прыкладна з дакладнасцю каля 80 % у параўнанні з сучаснымі картамі.
Даследаванне прыйшло да высновы, што карта, імаверна, адлюстроўвае прастору палітычнага ўтварэння, імаверна, уладарства бронзавага веку. Цэнтральны круглы матыў, размешчаны паблізу вытокаў Адэта, Ізолы і Стэр-Лаэра, можа пазначаць уладарскае гарадзішча. Імаверна, карта выкарыстоўвалася не для навігацыі, а як выяўленне ўлады. Гэта мог быць кадастравы план, звязаны з увядзеннем новага віду землеўладання ва ўладарстве; некаторыя знакі на карце могуць адлюстроўваць землекарыстанне або права ўласнасці. Стварэнне карты дэманструе моцную іерархічную палітычную арганізацыю, якая, імаверна, ажыццяўляла моцны кантроль над паказанай тэрыторыяй на працягу некалькіх стагоддзяў.
Пліта зроблена ў раннім бронзавым веку (2150—1600 гады да н.э.) і, такім чынам, самая старая вядомая карта ў Еўропе і «імаверна, самая старая карта тэрыторыі, якая была ідэнтыфікавана». Стваралася пліта прыкладна адначасова з нябесным дыскам з Небры, картай космасу, знойдзенай на тэрыторыі сучаснай Германіі. Пліта Сен-Белек разбіта і прыстасавана як частка цысту ў канцы ранняга бронзавага веку, прыкладна ў 1900—1600 гады да н.э. Разбіццё магло быць іканаборчым актам, які дэманстраваў фармальную адмову ад папярэдняга палітычнага ўтварэння.
Гл. таксама
Культура армарыканскіх курганоў
Зноскі
Катэгорыя:Еўропа бронзавага веку