Генадзь Фёдаравіч Пінаеў (нар. , Капейск, Чалябінская вобласць, Расія) — беларускі хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1985), прафесар (1987).
Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (1959).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1966—2015, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы хімічнай тэхналогіі; хімія і тэрмадынаміка хімічных элементаў і солепадобных злучэнняў.
Бібліяграфія Закономерности процессов высокотемпературной сорбции диоксида селена : автореферат диссертации … доктора химических наук : 05.17.01 / Пинаев Геннадий Федорович. — Москва, 1984. Диаграммы составов взаимных систем и их применение на примере системы Na·, NH4·/Cl′, VO3' ― (NH4OH — H2O) : автореферат диссертации … кандидата химических наук / Г. Ф. Пинаев. — Свердловск, 1965.
Літаратура Пинаев Геннадий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 61.
Пінаеў Генадзь Фёдаравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 97.
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі