Піліп Ягоравіч Рыбакоў (19 кастрычніка 1895, вёска Рыбакі, Гарадоцкі раён — 26 мая 1966) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія З 1918 года ў Чырвонай Арміі. З 1926 года на гаспадарчай рабоце. З 1936 года старшыня Гарадоцкага райвыканкама. Член КПСС з 1939 года. У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — лістападзе 1943 гадоў камісар партызанскай брыгады М. І. Кутузава, адначасова ў чэрвені 1942 — лістападзе 1943 гадоў сакратар Гарадоцкага падпольнага РК КП(б)Б. Да 1957 года старшыня Гарадоцкага, Талачынскага, Лепельскага раённых выканаўчых камітэтаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951 гадах.

Літаратура

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта