Пу́ня, а таксама сянніца (Магілёўшчына), сельніца (Брэстчына), адрына і шопа (Гродзеншчына) — памяшканне для захоўвання сена. Слова запазычана ад . У старабеларускай мове зафіксавана ў пачатку XVI стагоддзя.

Звычайна пуня будавалася на прыгуменні, або ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў.

На Магілёўшчыне пуняй называлі таксама памяшканне для буйной рагатай жывёлы.

Гл. таксама Абарог Азярод Павець Пярэплат Сцірта Шопа

Літаратура

Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. — , 1973. Сянні́ца // Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія / Рэд. М. В. Бірыла — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 187. — 256 с. — 2800 экз.

Пу́ня //

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Катэгорыя:Сельская гаспадарка