Ракверскі тэатр () — прафесійны тэатр, які знаходзіцца ў эстонскім горадзе Ракверэ (павет Ляэнэ-Вірумаа). З’явіўся ў 1921 годзе, а яго цяперашні будынак (архітэктар — Ёган Острат) быў афіцыйна адкрыты 24 лютага 1940 года, у 22-ю гадавіну незалежнасці Эстоніі, пастаноўкай п’есы Аўгуста Кіцберга «У віхуры вятроў».
Дзеючы мастацкі кіраўнік тэатра — Юлар Саарэмеяэ, дырэктарам установы з’яўляецца Ёнас Тарту. На 2019 год у трупе тэатра — 21 акцёр (адзінаццаць мужчын і дзесяць жанчын). Ракверэ лічыцца найменшым горадам у Еўропе, у якім ёсць свой уласны прафесійны тэатр. Цяпер у рэпертуары тэатра прысутнічаюць найлепшыя ўзоры эстонскай і сусветнай драматургіі, а таксама спектаклі для дзяцей і дарослых.
З 2004 года тэатр знаходзіцца пад патранажам Міністэрства культуры Эстоніі.
Катэгорыя:Тэатры Эстоніі Катэгорыя:Ракверэ Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе