Нарвскі Васкрасенскі сабор (Сабор Уваскрэшання Хрыстова) — праваслаўны храм у горадзе Нарва (Эстонія), кафедральны сабор Нарвскай і Прычудскай епархіі Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата.

Пабудаваны ў 1890—1896 гадах па праекце архітэктара Паўла Аліша, як храм для работнікаў Крэнгальмскай мануфактуры. Архітэктура выканана ў неавізантыйскім стылі.

Асвячоны 17 лістапада 1896 года архіепіскапам Рыжскім і Мітаўскім Арсеніем (Бранцавым). Бакавыя прыбудовы асвечаны ў 1897 годзе ў гонар Усіх Святых і ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Ніжні храм асвечаны ў імя святога прападобнага Серафіма Сароўскага 16 лістапада 1996 года архіепіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі Карніліем.

Сабор унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі пад нумарам 14045 і назвай Нарвская праваслаўная царква ().

Катэгорыя:З’явіліся ў 1896 годзе Катэгорыя:Храмы Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Катэгорыя:Нарва Катэгорыя:Нарвская епархія Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура Катэгорыя:Саборы Эстоніі