Александэр Антсан (; , в. Ворсна на в. Саарэмаа, цяпер воласць Вальяла Эстоніі — , Хаапсалу) — эстонскі драматург, пісьменнік, журналіст, спартсмен, член алімпійскай зборнай Эстоніі па лёгкай атлетыцы (1924).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1916 года працаваў школьным настаўнікам эстонскай мовы і фізкультуры на востраве Саарэмаа і ў Выру, затым — журналістам у Ракверэ і Таліне.
У 1925—1926 гадах рэдагаваў газету «Virulane». З 1927 па 1930 гады — рэдактар газеты Эстонскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Rahva Sõna» і з 1931 па 1933 гады — «Vaba Maa». Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў Эстоніі ў 1940—1941 гадах працаваў у камуністычнай газеце «Rahva Hääl».
Быў актыўным арганізатарам рабочага спартыўнага руху. У складзе зборнай Эстоніі ўдзельнічаў у забегу на 1500 метраў на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкімі акупантамі быў арыштаваны і з 1941 па 1944 гады знаходзіўся ў турме. У 1945 годзе загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.
Катэгорыя:Нарадзіліся на Саарэмаа Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Драматургі Эстоніі Катэгорыя:Рэдактары Эстоніі Катэгорыя:Журналісты Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Бегуны на сярэднія дыстанцыі Эстоніі Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў