Краснаармейскі раён () — муніцыпальнае ўтварэнне ў Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — станіца Палтаўская.
Геаграфія Плошча раёна — 1898 км². Раён знаходзіцца ў заходняй частцы Краснадарскага края, у непасрэднай блізкасці ад краявога цэнтра — г. Краснадара. Па яго тэрыторыі працякаюць рэкі Кубань і Пратока, якія звязваюць раён з Азоўскім морам.
Гісторыя У канцы снежня 1934 года шэраг раёнаў Кубані падвергся разбуйненню. 31 снежня 1934 года са складу Славянскага раёна вылучыліся Іванаўскі, Краснаармейскі і Чарнаеркаўскі раёны. Населеныя пункты сучаснага Краснаармейскага раёна ўвайшлі ў наступныя раёны: Іванаўскі раён з цэнтрам у станіцы Стараджарэліеўскай (Іванаўскі, Грышкаўскі, Навамышастаўскі, Стараніжасцебліеўскі сельскія саветы), Краснаармейскі раён з цэнтрам у станіцы Краснаармейскай (Краснаармейскі, Наванікалаеўскі, Стараджарэліеўскі, Ціхоўскі, Трудабелікоўскі, Грывенскі, Лебядзінскі сельскія саветы), Краснадарскі раён з цэнтрам у г. Краснадары (Мар’янскі сельскі савет). 2 жніўня 1953 года Іванаўскі раён быў скасаваны. Яго тэрыторыя перададзена Краснаармейскаму раёну. 1 лютага 1963 года Краснаармейскі раён быў расфарміраваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Славянскага сельскага раёна.
Раён зноў быў утвораны 30 снежня 1966 года.
У сувязі з утварэннем у 1978 годзе Калінінскага раёна з Краснаармейскага ў новы раён быў перададзены шэраг населеных пунктаў: станіцы Наванікалаеўская, Грывенская, сяло Грышкоўскае і інш.
Насельніцтва Сацыяльныя паказчыкі муніцыпальнага ўтварэння (станам на 30 чэрвеня 2016 года):
Колькасць пастаяннага насельніцтва: 104181 чал., у тым ліку: непаўналетніх дзяцей — 21332 чал.; пенсіянераў — 31117 чал.; інвалідаў — 7356 чал., у тым ліку дзяцей-інвалідаў — 297 чал. Колькасць грамадзян, якія стаяць на ўліку ва ўпраўленні сацыяльнай абароны насельніцтва, — 75991 чал., з іх маюць права на меры сацыяльнай падтрымкі — 26246 чал.
Муніцыпальныя ўтварэнні і населеныя пункты У межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання края, Краснаармейскі раён уключае 10 сельскіх акруг.
У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў Краснаармейскі раён уваходзяць 10 муніцыпальных утварэнняў ніжняга ўзроўню са статусам сельскіх паселішчаў: №Муніцыпальнае ўтварэннеПлошча (км²)Насельніцтва (чал.)Колькасць населеных пунктаўАдміністрацыйны цэнтр1Акцябрскае сельскае паселішча238,56937814хутар Акцябрскі2Іванаўскае сельскае паселішча200,5996691станіца Іванаўская3Мар’янскае сельскае паселішча166,8512 2151станіца Мар’янская4Навамышастаўскае сельскае паселішча262,2511 1562станіца Навамышастаўская5Палтаўскае сельскае паселішча174,7524 1641станіца Палтаўская6Працічкінскае сельскае паселішча138,5437555хутар Працічка7Стараджарэліеўскае сельскае паселішча125,5231111станіца Стараджарэліеўская8Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча262,8211 4906станіца Стараніжасцебліеўская9Трудабелікоўскае сельскае паселішча159,5513 47911хутар Трудабелікоўскі10Чабургольскае сельскае паселішча168,3037612станіца Чабургольская
Населеныя пункты У Краснаармейскім раёне 43 населеныя пункты: +№Населены пунктТыпНасельніцтва (чал.)Муніцыпальнае ўтварэнне1Акцябрскіпасёлак2594Акцябрскае сельскае паселішча2Атрубныяхутар248Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча3Васточныхутар175Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча4Водныпасёлак571Акцябрскае сельскае паселішча5Дружныпасёлак321Акцябрскае сельскае паселішча6Заветнаепасёлак231Працічкінскае сельскае паселішча7Зарапасёлак850Акцябрскае сельскае паселішча8Зяленскіхутар476Трудабелікоўскае сельскае паселішча9Іванаўскаястаніца9669Іванаўскае сельскае паселішча10Казачы ерыкпасёлак258Працічкінскае сельскае паселішча11Каржэўскіхутар300Трудабелікоўскае сельскае паселішча12Коласхутар534Акцябрскае сельскае паселішча13Краснадарскіпасёлак429Акцябрскае сельскае паселішча14Краснапалянскіпасёлак473Акцябрскае сельскае паселішча15Красны леспасёлак184Акцябрскае сельскае паселішча16Крупскайхутар774Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча17Крыжаноўскіхутар413Трудабелікоўскае сельскае паселішча18Крыкунахутар644Трудабелікоўскае сельскае паселішча19Кулікахутар166Трудабелікоўскае сельскае паселішча20Малдаванскіхутар435Акцябрскае сельскае паселішча21Мар’янскаястаніца12215Мар’янскае сельскае паселішча22Мірныпасёлак695Акцябрскае сельскае паселішча23Навамышастаўскаястаніца11518Навамышастаўскае сельскае паселішча24Падлесныпасёлак229Акцябрскае сельскае паселішча25Палтаўскаястаніца24164Палтаўскае сельскае паселішча26Палтаўскіпасёлак536Акцябрскае сельскае паселішча27Первамайскіпасёлак1035Акцябрскае сельскае паселішча28Первамайскіхутар131Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча29Пратоцкіяхутар1507Чэбургольскае сельскае паселішча30Працічкахутар2472Працічкінскае сельскае паселішча31Прыкубанскіхутар415Навамышастаўскае сельскае паселішча32Прырэччапасёлак40Працічкінскае сельскае паселішча33Рысаопытныпасёлак1168Акцябрскае сельскае паселішча34Стараджарэліеўскаястаніца3111Стараджарэліеўскае сельскае паселішча35Стараніжасцебліеўскаястаніца10196Стараніжасцебліеўскае сельскае паселішча36Суровахутар59Трудабелікоўскае сельскае паселішча37Трудабелікоўскіхутар9580Трудабелікоўскае сельскае паселішча38Туркоўскіхутар152Трудабелікоўскае сельскае паселішча39Ціхоўскіхутар696Трудабелікоўскае сельскае паселішча40Цялегінхутар242Трудабелікоўскае сельскае паселішча41Чабургольскаястаніца2447Чабургольскае сельскае паселішча42Чыгрынахутар409Трудабелікоўскае сельскае паселішча43Элітныпасёлак886Працічкінскае сельскае паселішча
Эканоміка
Сельская гаспадарка Галоўны сектар эканомікі Краснаармейскага раёна — аграпрамысловы комплекс. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 143 тыс. га. Вырошчваннем сельскагаспадарчай прадукцыі тут займаюцца 38 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 140 сялянскіх фермерскіх гаспадарак.
Раён спецыялізуецца на вытворчасці пшаніцы, ячменю, сланечніку, агароднінных культур, але самае галоўнае — рысу.
Таксама ў раёне дынамічна развіваецца галіна жывёлагадоўлі. Штогод тут вырабляецца звыш 50 тон малака, да 134 тысяч тон мяса і 100 млн штук яек.
Прамысловасць Прамысловы патэнцыял раёна прадстаўлены 40 прадпрыемствамі, сярод якіх вядучымі з’яўляюцца Палтаўскі і Ангелінскі элеватары, завод «Полтавские консервы» («Палтаўскія кансервы»), «Райпищекомбинат» («Раёны харчовы камбінат»), Краснаармейскі «Хлебокомбинат» («Хлебакамбінат»), гандлёвы дом «Дар Кубани» («Дар Кубані»).
Транспарт Па тэрыторыі раёна праходзіць Федэральная траса Тэмрук — Краснадар — Крапоткін, а таксама чыгунка Масква — Новарасійск, якая злучае раён з буйнымі цэнтрамі Паўночнага Каўказа і Поўдня Расіі.
Літаратура Основные административно-территориальные преобразования на Кубани (1793—1985 гг.) / Сост.: А. С. Азаренкова, И. Ю. Бондарь, Н. С. Вертышева. — Краснодар: Краснодарское кн. изд-во, 1986. — 394 с.