Вал — колішняя мясцовасць у Гомелі.

Беларускай савецкай прэсай канца 1920-х гадоў падаваўся як своеасаблівы сімвал «старога Гомеля» — «захудалага гарадка», што супрацьпастаўляўся Гомелю новаму — цэнтру прамысловасці, «адной з магутных баз будаўніцтва сацыялізму». Быў забудаваны ардынарнымі драўлянымі дамаміЕзерский С. В бетон и железо одевается Гомель // Рабочий. — 1929. — 19 сентября. — С. 2-3.. Дакладнае знаходжанне застаецца невядомым. Нельга выключаць сувязь назвы з даўнейшымі абарончымі ўмацаваннямі часоў старосцінскага Гомеля або народным пераасэнсаваннем адметнасцей рэльефу мясцовасці.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля