Міхаіл Бачыла, поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бачыла (, ; нар. , , Рэспубліка Беларусь) — беларускі і польскі трубач, міжнародны саліст. З 2017 года працуе ў (Польшча).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску 31 ліпеня 1994 года. Маці і дзед па маці — музыкі. У 2013 годзе скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.

Тры гады навучаўся на аркестравым факультэце кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара ), у 2017 годзе скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (клас прафесара ), затым — магістратуру ў (Польшча) па класе натуральнай трубы (клас прафесара Томаша Слюсарчыка (Tomasz Ślusarczyk) і выкладчыка Міхала Тыраньскага (Michał Tyrański)), дактарнатуру Музычнай акадэміі імя Караля Ліпінскага ва Уроцлаве па салістычным профілі выканаўства на трубе (клас прафесара Аляксандра Кобуса (Aleksander Kobus)). Грае на музычных інструментах — труба натуральная (барокавая); труба ўсіх строяў Сі-бемоль, До, Рэ/Мі-бемоль; ; карнет; ; фартэпіяна.

Творчая дзейнасць Музычныя калектывы: 2013—2014 гады — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі» (цяпер Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга»), артыст аркестра другой катэгорыі; 2014—2016 гады — беларускі кавер-бэнд «Дзеці Падзямелля»https://levardo.com/profile/podzemelya-igor-2385850411; 2015—2016 гады — Нью-Ёркскі маладзёжны аркестр YPHIL-International Youth Philharmonic Orchestra. На праслухоўванні ў склад аркестра прымалі ўдзел больш за 1000 музыкаў з больш за 70 краін. Выступы на сцэнах канцэртных залаў , «Дэвід-Гэфен-хол» і «Карнэгі-хол»; 2014—2019 гады — Вынікі праслухоўвання 2014 — https://web.archive.org/web/20141021145505/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/ico-2014-audition-results/Вынікі праслухоўвання 2015 — Вынікі праслухоўвання 2017 https://web.archive.org/web/20170920081500/http://www.orchestra.culture.pl/news-2/ico-2017-audition-resultsВынікі праслухоўвання 2018 — https://web.archive.org/web/20220520094827/https://culture.pl/pl/wydarzenie/znamy-wyniki-przesluchan-i-szczegoly-letniej-trasy-i-culture-orchestra-w-2018-roku. Аркестр створаны ў 2011 годзе Інстытутам Адама Міцкевіча () пры Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, складаецца з маладых музыкаў Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Місія калектыву — падтрыманне пазітыўных змен у культурным і сацыяльным развіцці краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, прадстаўляць мерапрыемствы найвышэйшай музычнай якасці. У Беларусі першы канцэрт I, Culture Orchestra адбыўся 27 жніўня 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дырыжыраваў 19-гадовы Ільіч Рывас (Венесуэла). У праграме — Чайкоўскі, Шыманоўскі, Дворжак, Рэспігі. З таго часу аркестр паспеў выступіць на прэстыжнейшых канцэртных пляцоўках Еўропы і свету — , у , у Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане і іншых; 2018—2019 гады — запрошаны трубач аркестры Pan-European PhilharmoniaPeter Tiboris leads the Pan-European Philharmonia of Warsaw in a performance of Tchaikovsky’s Symphony No. 5 on April 25, 2018 in WarsawThe Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Ludwig van Beethoven: Symphony No. 7 in A major, Op. 92The Pan-European Philharmonia of Warsaw Peter Tiboris, Music Director and Conductor Pyotr Ilyich Tchaikovsky: Symphony No. 4 in F minor, Op. 36 Recorded live on April 18, 2019 Polish Radio Witold Lutoslawski Concert Studio, Warsaw, Poland Jakub Fiebig, Executive Producer; 2019 год — польскі аркестр Santander Orchestra; 2019—2022 гады — запрошаны трубач аркестры ; 2021—2024 гады — запрошаны трубач аркестры Вармінска-Мазурскай філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў Ольштыне; 2021—2024 гады — канцэртмайстар групы труб і галоўны запрошаны трубач аркестры Гожаўскай філармоніі (Гожаў Велькапольскі, Польшча)Радыё Унэт — 15.12.2021 r. II by Radio WNET / 1:05:13 — 1:14:05; з 2023 года — запрошаны трубач аркестра https://operakameralna.pl/event/the-telephone-th-medium/; з 2023 года — першы трубач аркестра Калішскай філармоніі (Каліш, Польшча); 2023—2025 гады — галоўны саліст групы труб сімфанічнага аркестра Судэцкай філармоніі (Валбжых, Польшча); з 2017 года — аркестр Sinfonia Iuventus, артыст аркестра (труба); з 1 чэрвеня 2022 года па 1 верасня 2024 года — кіраўнік групы духавых інструментаў. з 2025 года — запрошаны трубач аркестра Балтыйскай філармоніі імя Фрыдэрыка Шапэна ў Гданьску. з 2025 года — запрошаны трубач аркестра Нацыянальнага форуму музыкі (NFM - Filharmonia Wrocławska).

У складзе International Youth Philharmonic Orchestra Першы выступ аркестра адбыўся ў верасні 2015 года ў зале Peter Norton «Symphony Space», другое — на Геральд-скверы, трэцяе — на Таймс-скверы, чацвёртае — у холе Нью-Ёркскага ўніверсітэта «NYU’s Skirball Hall», пятае — Bowling Green Park, Уол-стрыт, шостае — у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы на Пятай авеню, самае апошняе — у Карнэгі-холе. Усе рэпетыцыі і канцэрты былі зняты, выпушчаны і распаўсюджаны як дакументальны фільм для тых, хто не змог быць на гэтых мерапрыемствах.

У складзе I, Culture Orchestra 25 кастрычніка 2018 года адбылося выступленне аркестра ў у Бруселі. У праграме — Стравінскі, Пендарэцкі, Шыманоўскі. 29 кастрычніка 2018 года — выступленне з такой жа праграмай у Вялікай зале Эльбскай філармоніі, Германія.

У складзе Santander Orchestra У красавіку 2019 года ў складзе аркестра выступіў у «Незвычайным канцэрце», на фестывалі «Бетховен і рамантычная песня» і на XXIII Велікодным фестывалі імя Людвіга ван Бетховена.

У складзе аркестра Sinfonia Iuventus У кастрычніку 2017 года ўдзельнічаў у прэм’ерным выкананні рэлігійнай оперы «Маісей» Антона Рубінштэйна ў ў Варшаве. Мерапрыемства арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і польскай нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

20 лютага 2021 года адбыўся анлайн-канцэрт «The Rite of Brass» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus і запрошаных салістаў. Трансляцыя адбывалася з вялікай залы Канцэртнай студыі польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага на канале YouTube і на сайце аркестра Sinfonia Iuventus. Канцэрт працягваўся больш за гадзіну, рэпертуар складаўся амаль выключна з твораў для медных духавых інструментаў. Фінальным нумарам праграмы стаў «Канцэрт для трубы з аркестрам» Аляксандра Аруцюняна ў выкананні Міхаіла Бачылы.

14 мая 2023 года ў вялікай актавай зале Каралеўскага замка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Гендэль. Канцэрт барокавай музыкі» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus пад кіраўніцтвам брытанскага дырыжора Пола Эсвуда і салісткі Філіпы Хідэhttps://www.philippahydesoprano.com/Biography.php (сапрана). Канцэрт працягваўся больш двух гадзін, рэпертуар складаўся выключна з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля. Фінальным нумарам праграмы была арыя з яго араторыі «» «Let The Bright Seraphim» для сапрана і трубы з камерным аркестрам у выкананні Філіпы Хідэ, Міхаіла Бачылы і аркестра Sinfonia IuventusMikhail Bachyla & Philippa Hyde — G.Händel «Let the Bright Seraphim» | Live Concert at Royal Castle.

Узнагароды і прэміі 2008 — V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД; намінацыя «Труба, сольнае выкананне, узроставая група 10-16 гадоў», сярэбраны медаль (II месца).5-е молодежные Дельфийские игры стран СНГ в Минске в 2008 году. 2015 — VI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурми Буковини», Чарнаўцы, Украіна; старэйшая ўзроставая група, I месца. 2016 — лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых трубачоў у рамах Стыпендыяльнай праграмы «Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program», фінал якой праходзіў 14 лютага ў Дубаі, ААЭ. У конкурсе прынялі ўдзел 39 студэнтаў вышэйшых музычных устаноў адукацыі з Афрыкі, Блізкага Усходу і краін СНД. У фінале Міхаіл Бачыла выканаў «Санаціну для трубы» французскага кампазітара ; узнагароджаны стыпендыяй у памеры 1000 долараў (агулам стыпендыю атрымалі 5 з 16 фіналістаў). 2016 — лаўрэат Міжнароднага фестывалю кавер-бэндаў у складзе кавер-бэнда «Дзеці Падзямелля» ў Ваўкавыску, Беларусь. 2016 — VII Міжнародны конкурс імя Мірона Старавецкага, Цярнопаль, Украіна. Намінацыя «Трубачы-прафесіяналы ва ўзросце да 30 гадоў», III прэмія. 2023 — X Агульнапольскі фестываль трубачоў у Калішы, Польшча. Конкурс ў намінацыі «Аркестровага выканаўства», адкрытая катэгорыя, III месца. 2024 — лаўрэат стыпендыяльнай праграмы для маладых дзеячаў мастацтва з выдатнымі дасягненні «Młoda Polska 2024», адбор у яе праходзіў з лістапада 2023 да красавіка 2024 года ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве. У праграме бралі ўдзел 886 дзеячоў мастацтва ў такіх намінацыях як фільм, музыка, літаратур, у т. л. журналістскі рэпартаж, выяўлечнае мастацтва, у т. л. фатаграфія, танец і тэатр. У намінацыі музыка з 65 кандыдатаў заяўка Міхаіла Бачылы заняла першае месца; узнагароджаны стыпендыяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы памерам 55 000 злотых, агулам стыпендыі атрымалі 107 дзеячаў мастасцтва з 886 кандыдатаў.https://www.nck.pl/upload/2024/04/mloda-polska-2024-laureaci.pdf

Дыскаграфія Браў удзел у запісе наступных выдадзеных кампакт-дыскаў: 2014 — I, Culture Orchestra. Shostakovich • Karayev. Conductor — https://web.archive.org/web/20141006084715/http://www.orchestra.iam.pl/news-2/https://www.discogs.com/release/23762246-I-Culture-Orchestra-Shostakowich-Karayev 2016 — Final Audition Yamaha Music Gulf FZE 2015/2016. 2017 — Zarębski: Danses Galiciennes, Lutosławski. I, Culture Orchestra & https://www.amazon.com/Zarebski-CULTURE-ORCHESTRA-ANDREY-BOREYKO/dp/B07F57K3QYhttps://www.prestomusic.com/classical/products/8507129--zarebski-danses-galiciennes-lutos-awski-concerto-for-orchestrahttps://www.music-island.pl/opisplyty-NIFCCD+055.html 2018 — Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus, Chór Filharmonii Narodowej. Anton Rubinstein: Moses. 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Polish Overtures and Concertos of the 20-th and 21-th centuries.https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/polish-overtures-and-concertos-of-the-20th-and-21st-centuries/https://sklep.polskieradio.pl/pl/p/Sinfonia-Iuventus-Polskie-uwertury-i-koncerty-XX-i-XXI-wieku-CD/1170 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 8.https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-8/http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-8-frackiewicz-dus.htmlhttps://www.discogs.com/de/release/24162641-Penderecki-Maciej-Frąckiewicz-Bartłomiej-Duś-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuventus-Orchestra-Macihttps://audio.com.pl/muzyka/recenzje/klasyczna/27748-krzysztof-penderecki-concertos-vol-8 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 9.https://sinfoniaiuventus.pl/sinfonia-iuventus-en/discography-and-reviews/krzysztof-penderecki-concertos-vol-9/http://en.dux.pl/penderecki-concertos-vol-9-bogdanovic-ishizaka.htmlhttps://www.discogs.com/de/release/24161468-Penderecki-Maja-Bogdanović-Danjulo-Ishizaka-Andrzej-Ciepliński-Jerzy-Semkow-Polish-Sinfonia-Iuvent 2022 — Sinfonia Iuventus. Richard WilliamsRichard Williams — composer — Frozen: Trailer, Main Theme, Credits. Conductor — Marek Wroniszewski (аудыёзапісы да відэа гульні — House Flipper 2)House Flipper 2 — Official Gameplay Trailer 2022 2023 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 10 [Special Edition]. Conductor Maciej Tworek

Сям’я Маці — Таццяна Паўлаўна Роман (нар. 7.01.1961), выкладчыца па класе ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 8 імя Р. Р. Шырмы горада Мінска. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі (домра) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, працавала артыстам вышэйшай катэгорыі ў Інструментальным ансамблі Белтэлерадыёкампаніі. Дзед — Павел Іванавіч Роман (1932—2006), трамбаніст духавога аркестра штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі