Роземары «Розі» Мітэрмаер-Нойройтэр (; ,  — , , Баварыя) — нямецкая гарналыжніца, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1976 года.

Дзве сястры Розі таксама былі гарналыжніцамі: старэйшая Хайдзі (нар. 1941) удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года, малодшая Эві (нар. 1953) — у Алімпійскіх гульнях 1976 і 1980 гадоў. Такіх поспехаў, як Розі, сёстрам дабіцца не ўдалося.

У 1976 годзе на Алімпійскіх гульнях у Інсбруку выйграла два залатыя медалі ў хуткасным спуску і слаламе, а таксама срэбра ў гіганцкім слаламе, толькі 0,12 сек саступіўшы канадцы Кэці Крайнер. На этапах Кубка свету ў хуткасным спуску не перамагала ні разу. У 1976 годзе прызнана найлепшай спартсменкай года ў Германіі. Пасля сезона 1975/76, у якім таксама выйграла Кубак свету ў агульным заліку, завяршыла спартыўную кар’еру.

Была замужам за нямецкім гарналыжнікам Крысціянам Нойройтэрам, удзельнікам трох зімовых Алімпіяд (1972, 1976 і 1980). Сын Розі і Крысціяна Фелікс Нойройтэр працягнуў дынастыю і таксама стаў моцным гарналыжнікам. Свякроў нямецкай біятланісткі і лыжніцы Мірыям Гёснер.

Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку Катэгорыя:Гарналыжнікі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»