Русукэ Хамагуці (нар. , Канагава, Японія) — японскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы фільму «Сядзь за стырно маёй машыны» (2021), ганараванага шэрагам прэстыжных кінапрэмій, уключаючы «Оскар». Да гэтага высокія адзнакі крытыкаў атрымала карціна Хамагуці «Асако 1 і 2».
Біяграфія Русукэ Хамагуці нарадзіўся ў 1978 годзе ў Канагаве. Ён вывучаў эстэтыку, мастацтва і тэорыю кіно ў Такійскім універсітэце. Яшчэ падчас вучобы Хамагуці вырашыў звязаць свой лёс з кіно (у першую чаргу пад уражаннем ад фільмаў Джона Касавеціса). Некаторы час ён прапрацаваў у камерцыйнай кінаіндустрыі ў якасці асістэнта рэжысёра, затым працягнуў адукацыю ў Такійскім універсітэце мастацтваў. У 2007 годзе Хамагуці зняў рэмейк фільма Андрэя Таркоўскага «Салярыс», у 2008 годзе — фільм «Страсць», які ўвайшоў у праграму кінафестываляў у Токіа, Сан-Себасцьяне і Карлавых Варах.
Міжнародны поспех прыйшоў да Хамагуці дзякуючы карціне «Шчаслівая гадзіна» (2015). У 2018 годзе выйшаў фільм «Асако 1 і 2», а ў 2021 годзе — карціна «Сядзь за стырно маёй машыны», якая атрымала прэмію Канскага фестывалю за найлепшы сцэнарый і «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове.
Катэгорыя:Кінарэжысёры Японіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Японіі Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты Канскага кінафестывалю