Іе́цава () — рака ў Латвіі, правы прыток Ліелупэ. Даўжыня — 155 км, плошча басейна — 2172 км². Вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Яўн’елгаўскага края; упадае ў Ліелупэ на 4 км ніжэй за Елгаву. Цячэнне ракі павольнае, берагі ў асноўным лясістыя. Жыўленне ракі больш за 50 % снегавое. Колькасць прытокаў — каля 400, уключаючы дробныя патокі і ручаі, найбуйнейшыя: правыя — Міса (108 км), Смакупэ (26 км), Янюпэ (20 км); левы — Ікструмс (23 км).
Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — Іецава.
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Басейн Балтыйскага мора