Кевін Патрык Сміт (; нар. , Рэд-Банк, Нью-Джэрсі) — амерыканскі кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, стваральнік кінакампаніі «View Askew Productions», якая прадзюсуе ўсе яго фільмы, а таксама аўтар коміксаў.
Дзеянне ўсіх, акрамя апошніх двух, карцін Сміта адбываецца ў яго родным штаце Нью-Джэрсі. Сміт стварыў своеасаблівы «Сусвет View Askew», які стаў месцам дзеяння большасці фільмаў. Фільмы таксама аб’ядноўвае прысутнасць двух харызматычных персанажаў — Джэя і Маўклівага Боба (апошняга грае сам Кевін Сміт).