Катастрофа ATR 72 у Покхары — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася побач з ў Непале 15 студзеня 2023 года. Самалёт авіякампаніі , на борце якога былі 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа, разбіўся пры заходзе на пасадку.
Гэта самая смяротная авіякатастрофа ў Непале за апошнія 30 гадоў (з часоў ).
Самалёт Самалёт ATR 72-500 (серыйны нумар — 754) належаў авіякампаніі Yeti Airlines. Першы палёт борт здзейсніў у 2007 годзе. Самалёт быў абсталяваны рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW127F.
Першапачаткова машына належала пад рэгістрацыйным нумарам VT-KAJ. Пазней, у 2013 годзе, самалёт быў перададзены , дзе яго перапісалі ў HS-DRD. У 2019 годзе набыты Yeti Airlines як 9N-ANC.
15 студзеня 2023 года борт выконваў унутраны рэйс з Катманду ў Покхару.
Члены экіпажа і пасажыры На борце знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Сярод пасажыраў былі 15 замежнікаў: 4 расіяніна, 1 ірландзец, 5 індусаў, 2 грамадзяніна Паўднёвай Карэі, 1 француз, 1 аргенцінец і 1 аўстраліец.
КраінаПасажырыЭкіпажУсяго53457505404202101101101101Усяго68472
Катастрофа Рэйс вылецеў з Катманду ў 10:33 раніцы па мясцовым часе. Пры заходзе на пасадку ў Міжнародны аэрапорт Покхара самалёт нахіліўся і паваліўся на бераг ракі, якая была побач. Момант катастрофы трапіў на відэа. Пасля крушэння самалёт загарэўся.
Адны крыніцы паведамлялі пра гібель прынамсі 44 чалавек, іншыя — усіх 72 на борце. Па звестках некаторых СМІ, выжылі 2 чалавекі, яны ў цяжкім стане.
Пазней стала вядома, што загінулі ўсе. Аднак сярод 72 цел, было знойдзена толькі 68
Наступствы Пасля катастрофы аэрапорт быў зачынены, а ўрад Непала склікаў экстраннае пасяджэнне Кабінета міністраў.
16 студзеня ў Непале абвешчана нацыянальная жалоба. Авіякампанія Yeti Airlines у знак жалобы адмяніла ўсе рэгулярныя рэйсы, запланаваныя на той дзень.
Створана камісія для расследавання прычын катастрофы. У яе ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ваеннай і авіяцыйнай сфер Непала. На наступны дзень пасля трагедыі быў адноўлены бартавы самапісец.
Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2023 года Катэгорыя:Падзеі 15 студзеня Катэгорыя:Студзень 2023 года