Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у галіне транспарту.
Сучасны прафсаюз работнікаў транспарту быў створаны ў 2016 годзе шляхам аб’яднання трох прафсаюзаў: Беларускага прафсаюза авіяцыйных работнікаў, Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і дарожнай гаспадаркі.
Першыя ж прафсаюзныя арганізацыі авіяцыйных работнікаў, чыгуначнікаў і рамізнікаў пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя.
Катэгорыя:Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:2016 год у Беларусі