ЗАТ «Аўгуст-Бел» () — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці хімічных сродкаў аховы раслін размешчанага ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Гісторыя Першая чарга завода была запушчана кампаніяй «Аўгуст» у 2007 годзе.

У красавіку 2008 года праходзілі грамадскія кампаніі жыхароў раёна супраць будаўніцтва новага завода пестыцыдаў, які адносіцца да 1-га класа небяспекі. У Адміністрацыю прэзідэнта і ўрад Беларусі былі накіраваныя тысячы подпісаў супраць будаўніцтва. У верасні 2011 годзе намеснік дырэктара па вытворчасці Дзмітрый Сілаеў прызнаў наяўнасць некаторых парушэнняў экалагічнай абстаноўкі.

У 2013—2015 гадах дзевяць прэпаратаў (Табу, Спірыт, Балерына, Каласаль Пра, Біцэпс гарант, Тарнада 500, Ракурс, Тарнада 540 і Гамбіт) сталі лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».

У 2021 годзе «Аўгуст-Бел» належала 64% экспарта Пухавіцкага раёна.

Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрыемствы хімічнай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Дружны (Пухавіцкі раён)