21 студзеня 2023 года ў (штат Каліфорнія, ЗША) адбылася масавая стральба.

Атака У 22:22 у будынку студыі Star Dance Studio на скрыжаванні Вест-Гарві-авеню і Гарфілд-авеню паблізу 100-га квартала адбылася страляніна. Налётчык меў пры сабе аўтамат. У ходзе атакі дзесяць чалавек загінулі, дзесяць атрымалі раненні (адзін паранены памёр у бальніцы на наступны дзень). Нападніка затрымаць не ўдалося.

Праз 17 хвілін стралок з’явіўся ў за 4,8 км ад Монтэрэй-Парк. Ён увайшоў у студыю Lai Lai. Два чалавекі ў бальнай зале адбілі ў яго агнястрэльную зброю. Пасля гэтага нападнік схаваўся на белым грузавым фургоне. Пазней паліцыя выявіла стралка і яго грузавік на стаянцы за 30 км ад Торанса. Мужчына скончыў жыццё самагубствам.

Напад здзейснены напярэдадні кітайскага Новага года, які даўно стаў адным з традыцыйных святаў горада, паколькі большасць насельніцтва (65 %) маюць азіяцкае паходжанне. У той дзень дзясяткі тысяч людзей сабраліся на адкрыцці двухдзённага фестывалю, аднаго з найбуйнейшых у Паўднёвай Каліфорніі. Святочныя мерапрыемствы скончыліся яшчэ ў 9 гадзін вечара.

Стралок Паводле папярэдніх звестак паліцыянтаў, налётчыкам быў мужчына-азіят узростам ад 30 да 50 гадоў, ростам 1,78 м, вагой 68 кг, у чорнай скураной куртцы, шапцы і акулярах. Асоба была ідэнтыфікавана толькі калі выявілі цела. Стралком апынуўся 72-гадовы кітайскі эмігрант Ху Кан Тран.

Наступствы Пасля інцыдэнту мясцовыя ўлады адмянілі другі дзень фестывалю. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Федэральнаму бюро расследаванняў (ФБР) аказаць поўную падтрымку гарадской адміністрацыі ў раследванні.

Катэгорыя:Падзеі 21 студзеня Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:2023 год у Каліфорніі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША