Дахрысціянскі перыяд Звестак пра дахрысціянскі перыяд канфесійнай гісторыі Беларусі надзвычай мала. У навуковай літаратуры больш распрацаванымі з’яўляюцца рэцэпцыі язычніцтва ў фальклор і культуру Беларусі. У меньшай ступені захаваліся аўтэнтычныя звесткі пра дахрысціянскі перыядБагдановіч А. Перажыткі старажытнага светасузірання ў Беларусі. Этнаграфічны нарыс. — Мн.: Беларусь, 1995. — 186 с.. Такім чынам, эксплікуюцца ў асноўным другасныя звесткі, сабраныя на эмпірычным базісе сялянскай культуры. У той жа час, з дапамогай археалогіі атрымліваецца зладзіць культуралагічную рэканструкцыю тагачаснай язычніцкай касмалогіі.

Нягледзячы на беднасць эмпірычных матэрыялаў, істотна разумець, што працэс хрысціянізацыі на тэрыторыі Беларусі скончыўся надзвычай позна. Калі ў гарадах язычніцтва існавала на маргенэсе прыкладна з XV ст., то ў сялянскіх абшчынах яно было важным ментальна-культурным фактарам аж да ХХ стагоддзя. Таму язычніцкія рэцэпцыі ў сялянскую ментальнасць варта разглядаць як важны эмпірычны базіс, на аснове якога можна рабіць грунтоўныя вынікі.

Касмалагічна, варта заўважыць, што язычніцкая светабудова грунтавалася вакол салярных сімвалаў, што з’яўляецца характэрным для політэізму. Пярун, бог-грамавік, які паступова пачаў дамінаваць як галоўнае бажаство, мае грунтоўныя канатацыі да салярнасці. Салярныя канатацыі праглядаюцца і ў пазнейшым пакланенні богу ўрадлівага сонца, Дажбогу. Прыкладам з’яўляюцца таксама ўсе магчымыя канвергенцыі язычніцкага і хрысціянскага, як Каляды, дзе прысутнічаюць яскравыя салярныя канатацыі.

Асабліва важным элементам язычніцкай ментальнасці тагачаснага насельніцтва з’яўляўся пабытовы, штодзённы характар веры. Гэтая характарыстыка яскрава прасочваецца ў пазнейшыя эпохі, калі пабытовая культура беларусаў у сваёй архаічнасці застаецца спрэс загрувашчанай паганскімі сімваламі (доўгатэрміновае жыццё хатніх духаў: дамавік, лазнік, хлеўнік і інш., а таксама духаў навакольнай прыроды: лесавік, палявік, ой і інш.). Менавіта гэты пабытова-практычны элемент язычніцкай веры з’яўляецца асабліва важным і асабліва кансерватыўным для культуры, што выяўляецца як найлепш менавіта ў сялянскім жыцці, спрэс скіраваным на практычную рэалізацыю дзейнасці.

Хрысціянізацыя і двувер’е Першая хрысціянская епархія на тэрыторыі сучаснай Беларусі была заснавана ў 992 годзе ў ПолацкуРэлігія і царква на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 253.. Гэта была адміністрацыйная адзінка Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату. Тут жа быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, аналагі якога меліся таксама ў Кіеве і Ноўгарадзе. Неўзабаве, у 1005 годзе, ствараецца Тураўская епархіяРэлігія і царква на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 348..

Ранняе з’яўленне хрысціянскіх епархій на тэрыторыі Полацкага і Тураўскага княстваў сведчыць пра працэс хрысціянізацыі не як пра аднамомантную і паспяховую падзею, але хутчэй як пра сімвалічны актОб историческом значении «Крещения Руси» // Генезис и развитие феодализма в России. Ленинград, 1987. С. 20—58.. Хрысціянізацыя ўяўляла сабой доўгатэрміновы, шматгранны працэс, які спалучаў у сабе асветніцкую, культурную і місіянерскую дзейнасць. Спачатку гэтая дзейнасць ажыццяўлялася сіламі візантыйскіх манахаў, а затым ужо намаганнямі і мясцовых дзеячаў.

Пра цяжкасці з хрысціянізацыяй беларускіх земляў сведчыць вялікая колькасць «словаў», якія тлумачылі хібы «паганскіх перажыткаў». Гэткія перажыткі заключаліся ў феномене двувер’яАничков Е. В. Язычество и Древняя Русь. — СПб., 1914. — 136 с.. Гэтыя павучэнні пісаліся такім чынам, каб артыкуляваная інфармацыя мела практычны, штодзённы ўжытак. Практычная форма пісьма сведчыла пра даволі шырокую практыку спалучэння хрысціянства з язычніцкай вераю, а таксама пра неабходнасць ідэалагічна-культурнага пераконвання насельніцтва ў недапушчальнасці такіх практык.

Ментальныя спалучэнні язычніцтва з хрысціянствам стваралі рэлігійныя гібрыды. Такое сімбіятычнае ўзаемапранікненне дзвюх рэлігій увасаблялася ў доўгатэрміновым феномене «народнага хрысціянства». У гэтым рэлігійным спалучэнні героі хрысціянскай веры надзяляліся якасцямі язычніцкіх багоў, ці хрысціянскія сюжэты міфалагізаваліся, тым самым ператвараючыся ў прадукты язычніцкай свядомасці. Дужа часта насельніцтва прымала назвы хрысціянскіх святых, разумеючы пад імі выключна паганскіх багоў, альбо на падставе хрысціянскіх сюжэтаў ці хрысціянскіх герояў ствараліся язычніцкія міфы. Гэтыя міфы маглі апісваць як феномены побытавага жыцця, так і касмалагічныя ўяўленні. Светапоглядна, насельніцтва прымала моўную матрыцу хрысціянства, у той час як семантычна знаходзілася ў паганскай веры.

Формы гібрыдызацыі рэлігіі не забяспечвалі негвалтоўны і татальны характар хрысціянізацыі. Мясцовае насельніцтва часта было супраць новай веры. Спробы хрысціянізацыі прыводзілі да гвалту, што вылівалася ў забойства святароў.

Прымаючы пад увагу бунты супраць хрысціянізацыі, можна меркаваць, што працэс быў інспіраваны ўладнымі структурамі. Па сутнасці, хрысціянізацыя была пэўнай уладнай палітыкай, якая мела слушныя прадпасылкі ў стасунках старажытнай Русі з Візантыяй. Менавіта княжацкая ўлада гарантавала бяспеку першых місіянераў. Без аховы гарадоў і княжацкай улады нельга было распачынаць будаўніцтва цэркваў і манастыроў.

Таму важным застаецца факт, што асноўным месцам лакалізацыі хрысціянскай рэлігіі былі гарады. Менавіта ў гарадах з’яўляліся храмы, ля гарадоў будаваліся манастыры. Можна лічыць, што хрысціянства як такое на беларускіх землях уяўляла сабой у першую чаргу гарадскі феномен. Менавіта ў гарадах жылі першыя святары і місіянеры. Дужа часта радыус місіянерскай дзейнасці супадаў з тэрыторыяй воласці (адміністрацыйнай часткі старажытнай Русі). Ужо ў ХV стагоддзі гэта прывяло да таго, што сучасныя даследчыкі з цяжкасцю могуць адрозніць тэрытарыяльную розніцу паміж воласцю і прыходам. Вельмі часта яны супадалі, прычым у свядомасці насельніцтва гэтыя розныя адміністрацыйныя адзінкі былі адным і тым жа. «Часам цяжка вырашыць, дзе заканчваецца прыход і пачынаецца воласць. Ці не дзве гэта розныя назвы той самай адміністрацыйнай адзінкі? Калі будавалася новая царква, то прыход падзяляўся, але аўтаматычна падзялялася і воласць. Справы пазямельнай абшчыны (воласці) і прыходу ніяк не размяжоўваліся»Лурье С. Община, империя, православие в русской этнической картине мира XV—XVII вв. // ОЗ. 2001. № 1. С. 105.. Гэтакія паняцці, як «храм», «горад», «воласць», былі сэнсава роднаснымі, а дужа часта і ідэнтычнымі.

Праваслаўе і каталіцтва Гісторыя каталіцкай царквы на беларускіх землях пачынаецца з запрашэння ў Тураў нямецкага біскупа Рэйнберна. Але ж першае біскупства ствараецца толькі ў 1387 годзе Вялікім князем ВКЛ Ягайлам і зацвярджаецца Папам Рымскім у 1388 годзеРэлігія і царква на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 66.. Спачатку біскупства падпарадкоўвалася папству, а з 1418 года — Гнезненскаму архібіскупу.

Нягледзячы на гэткае позняе стварэнне біскупства, быў зроблены шэраг крокаў па ўвядзенню каталіцтва на тэрыторыі ВКЛ і ў ранейшыя часы. Пра гэта сведчыць і пасланне Гедзіміна Рымскаму ПапуЕрмаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Мн.: «Беллітфонд», 2000. — С. 151.. У пасланні Гедзімін, апроч скаргаў на крыжацкія свавольствы, дае абяцанне ахрысціцца самаму і ахрысціць увесь свой народ у каталіцтва. Але ж свае абяцанні ён не спраўджвае. Больш за тое, калі папскія паслы прыбылі ў Вільню, Гедзімін адмаўляецца ад сваіх намераў. На такое рашэнне паўплывалі як жамойты-язычнікі, так і большасць насельніцтва, якое ўжо некалькі стагоддзяў было праваслаўным.

Гэткая палітычная афарбоўка стасункаў з каталіцкай вераю праглядаецца і раней, калі каталіцтва толькі з’яўлялася ля межаў ВКЛ. Яскравым прыкладам з’яўляецца хрышчэнне Міндоўга. Калі той займаў княжацкі пасад у Наваградку, то быў вымушаны ахрысціцца ў праваслаўе, а ўжо ў 1252 годзе прымае каталіцтва з палітычных мэтаў і прымае карону ад Рымскага ПапыЕрмаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Мн.: «Беллітфонд», 2000. — С. 150.. Нягледзячы на палітычную ангажаванасць дзяржаўнай палітыкі стасоўна каталіцтва, хрысціянская вера ўяўлялася надзвычай важным элементам у прыватным жыцці. Сын таго ж Міндоўга, Войшалк, «быў настолькі адданы праваслаўю, што прымае манаства і засноўвае манастыр».

Істотным момантам прасоўвання каталіцтва стала Крэўская унія, адным з пунктаў якой было прыняцце каталіцтва Ягайлам перад тым, як стаць каралём Польшчы. Гэта ж зрабілі і князі Вітаўт і Свідрыгайла, якія да перахросту ўжо хрысціліся ў праваслаўеЕрмаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Мн.: «Беллітфонд», 2000. — С. 223.. Аднак князь Скіргайла, які ўзначальваў усе цырымоніі перахрышчэння Ягайлы, не перайшоў у каталіцтва, а застаўся ў праваслаўі. Гэта было прадыктавана практычнымі патрэбамі, бо праваслаўнае насельніцтва ВКЛ ушаноўвала толькі ўладу праваслаўнага князя.

Далейшае пашырэнне каталіцтва на землях ВКЛ асацыюецца з павелічэннем ролі Польшчы. Менавіта прывілеі і сацыяльны статус польскай шляхты выклікалі жаданне з боку літоўскай шляхты пераходзіць у каталіцтва.

Рэфармацыя і контррэфармацыя

Этап рэфармацыі ў гістарычнай літаратуры лічыцца залатым векам беларускай гісторыіАкінчыц С. Залаты век Беларусі. Мн., 2002. Цыт. па: С. Падокшын. Роздум над Рэфармацыяй у Вялікім Княстве Літоўскім., бо характаразуецца як культурным, так і эканамічным росквітам. У гэты час шырока распаўсюджваюцца рэлігійныя дыспуты, кнігадрукаванне, масавы характар набывае будаўніцтва храмаў.

Рэфармацыя на беларускіх землях пачынаецца прыкладна ў той жа час, што і ва ўсёй Еўропе. У 1517 годзе Лютэр высоўвае тэзіс, што чалавек апраўданы перад Богам праз евангельскую веру і веру ў Хрыста. У гэты ж год Ф. Скарына ў Празе пачынае друкаваць Біблію.

Сіметрычнасць рэфармацыі ў ВКЛ і ў Еўропе тлумачыцца шматлікімі культурнымі кантактамі. Магнацкія дзеці вучыліся ў Еўропе. З сабой яны бралі вялікую світу шляхцічаў, якія таксама праходзілі абучэнне. Найбольш папулярнымі асветніцкімі цэнтрамі былі Кракаў, Прага, Вітэнберг, Кёнігсберг, Фларэнцыя. Ідэалогія Адраджэння і рэфарматарскія ідэі не маглі не зачапіць эліту Вялікага Княства, тым больш што да гэтага часу ўжо сто гадоў гусіты мелі магчымасць адкрыта прапаведаваць сваю веру, тым самым ствараючы глебу для рэфармісцкіх поглядаў. Дзякуючы гэтаму, ужо ў 60-я гады XVI ст. рэфармацыя набывае шырокі размах. У 1553 годзе князь Мікалай Радзівіл Чорны, адзін з найбольш уплывовых людзей у княстве, аб’яўляе, што спавядае Евангельскую веру. Аднчасова ў Гродне і ў Вільні ён адкрывае кальвінісцкія зборы, друкуе сваім коштам КатэхізісПадокшын С. Каб край быў вольным… Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту.

У наступныя гады пратэстантамі робяцца амаль уся магнатэрыя і блізкая да іх шляхта: Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Агінскія, Хадкевічы, Вішнявецкія і інш. Актыўна будуюцца пратэстанцкія зборы. Друкуюцца кнігі, падначаленае магнатам насельніцтва таксама пераходзіць у пратэстанты. Прастэтантызму спачувае ваявода ВКЛ, праваслаўны па веравызнанню К. Астрожскі. Ужо ў 1569 у сенаце ВКЛ было толькі двое непратэстантаў.

Ідэі прастэстантызму добра спалучаліся з культурнымі, палітычнымі і ідэалагічнымі памкненнямі эліты ВКЛ. Евангельскае вучэнне на той час было не толькі мэйнстрымам культуры, але і непаўторным культурным складнікам дзяржаўнай незалежнасці. Небяспека з боку Польшчы вымушала магнатэрыю шукаць альтарнатывы дзеля захавання суверэнітэту ВКЛ, а ідэя нацыянальнай дзяржавы і нацыянальнай веры як найбольш адпавядала патрэбам часу.