Ры́жскае вадасхо́вішча (, ) — вадасховішча ў цэнтральнай частцы Латвіі, на рацэ Даўгава, утворанае ў 1974 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Рыжскай ГЭС. Выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння Рыгі, ля паўднёва-ўсходняй ускраіны якой размешчана.
Плаціна ГЭС і дамба перакрываюць таксама рукаў Саўса-Даўгава і востраў Долес. Шырыня вадасховішча каля плаціны — 3—4 км, далей скарачаецца да 1 км. Працягласць — 34 км (да плаціны Кегумскай ГЭС).
Будаўніцтва вадасховішча прывяло да затаплення шэрагу астравоў і парогаў на Даўгаве і ўтварэння новага вострава, на якім знаходзяцца руіны сярэднявечнага Ікшкільскага замка. Ніжні ўчастак вадасховішча атачаюць дамбы агульнай працягласцю 15 км.
Праз плаціну Рыжскага вадасховішча праходзіць аўтамабільная дарога A5, якая з’яўляецца на гэтым участку таксама часткай еўрапейскага маршрута .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзвіна Катэгорыя:Вадасховішчы Латвіі