Эміль Шумахер (; , Гаген, Паўночны Рэйн-Вестфалія — , Сан-Хасэ, Івіса, Балеарскія астравы) — нямецкі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік інфармалізму ў жывапісе.
Жыццё і творчасць Эміль Шумахер атрымаў мастацкую адукацыю ў Школе прыкладнога мастацтва Дортмунда ў 1932—1935 гадах. Пасля Другой сусветнай вайны захапляўся кубізмам. У 1948 годзе разам з Карлам Ота Гёцам і двума іншымі маладымі мастакамі быў удастоены прэміі «Малады Захад» (ням.: Jünger Westen) горада Рэклінгхаўзен. У 50-я гады перайшоў да чыста каляровых кампазіцый, без якіх-небудзь канструктыўных элементаў.
З 1955 года Эміль Шумахер удзельнічаў у розных выставах абстракцыяністаў. У 1962 годзе заваяваў прыз на 30-м Біенале ў Венецыі. У 1959, 1964 і 1977 гадах майстар прымаў удзел у выставах мастакоў-абстракцыяністаў у Каселі — дакумента (2-я, 3-я і 7-я адпаведна). Сярод іншых работ Э. Шумахер стварыў мазаічныя пано для станцый метрапалітэна ў Рыме. У 1958—1960 гадах ён — прафесар у Вышэйшай школе выяўленчага мастацтва ў Гамбургу, у 1966—1977 гады — прафесар у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва ў Карлсруэ. У родным горадзе Э. Шумахера — Гагене — створаны музей творчасці мастака.
Катэгорыя:Мастакі Германіі